Улада

Рынак нерухомасці ў 2010-м будзе залежаць ад крэдытнай палітыкі дзяржавы

Актыўнасць на рынку нерухомасці Беларусі ў 2010 годзе будзе залежаць ад крэдытнай палітыкі дзяржавы. Такое меркаванне выказаў дырэктар агенцтва нерухомасці «Твая сталіца» Уладзімір Давідовіч.

«Усё будзе залежаць ад таго, якія будуць прыняты меры, што будзе прапанавана ў плане крэдытавання грамадзянам. Можа быць прапанавана стаўка ў 5% ці іншая схема. Незразумела пакуль, што будзе адносна льготнага крэдытавання, яно будзе прапанавана шырокаму колу ці катэгорыі звузяцца, і колькі грошай на гэта будзе выдзелена», — адзначыў эксперт.

Ён падкрэсліў, што ў 2009 годзе льготных крэдытаў было выдадзена ў чатыры разы больш, чым астатніх. Паводле меркавання Давідовіча, крэдыты са стаўкай 23% — «грабежніцкія, і іх ніхто не хоча браць». Акрамя таго, у 2009 годзе былі адменены валютныя крэдыты, пры якіх «некалькі тысяч долараў, якіх не хапае, можна было ўзяць на будаўніцтва ці куплю жылля». Паводле меркавання эксперта, «крэдыты застануцца вельмі дарагімі, толькі частка рынку будзе падтрымлівацца льготнымі».

У цэлым, паводле прагнозаў эксперта, на рынку нерухомасці ў першыя месяцы года будзе стабільная сітуацыя: «Цэны застануцца на ранейшым узроўні. Магчымы толькі невялікі рост па 0,5–1% у месяц».

Каментары

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай13

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў23

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць