Свет11

Навукоўцы нарэшце высветлілі, дзе ў Еўропе жылі першыя Homo sapiens

Потым яны паступова выцеснілі неандэртальцаў.

Міжнародная даследчая група выявіла ў адной з пячор у Цюрынгіі

на ўсходзе Нямеччыны чалавечыя закамянеласці ўзростам каля 45 000 гадоў. Пры бліжэйшым разглядзе гэтыя косткі аказаліся астанкамі першых у Еўропе Homo sapiens, піша Bild. 

Некалькі костак, з якіх удалося вылучыць ДНК, знайшлі ў пячоры Ільзенхёле. Акрамя гэтага, даследнікі таксама выявілі каменныя прылады ў форме лёзаў, некаторыя з іх былі апрацаваныя з абодвух бакоў.

Прыкладна 45 тысяч гадоў таму, у той перыяд, калі жылі знойдзеныя людзі, Homo sapiens якраз выцяснялі неандэртальцаў, якія засялялі Еўропу.

Паводле меркавання даследнікаў, іх адкрыццё даказвае, што Homo sapiens дасягнуў паўночна-заходняй Еўропы за некалькі тысяч гадоў да вымірання неандэртальцаў.

«Гэтае месца дало сведчанні першай экспансіі Homo sapiens у паўночныя шыроты Еўропы. Цяпер ужо дакладна вядома, што каменныя прылады, якія, як лічылася, былі выраблены неандэртальцамі, насамрэч выраблены сучаснымі людзьмі. Гэта фундаментальна мяняе нашы ўяўленні аб пераходным перыядзе», — сказаў былы дырэктар Інстытута эвалюцыйнай антрапалогіі Макса Планка ў Лейпцыгу Жан-Жак Юблін.

Падчас раскопак даследнікі натыкнуліся на тысячы дробных фрагментаў костак. Яны таксама выявілі, што старажытныя людзі выкарыстоўвалі пячору толькі на працягу кароткіх перыядаў часу і елі мяса аленяў, шарсцістых насарогаў і коней.

Каментары1

  • Жвір
    01.02.2024
    Ну, першыя сапіенсы займалі ўвесь еўрапейскі кантыпент і, мяркую, яны не на парашутах высадзіліся ў тую цюрынгію з Афрыкі. Каб дабрацца да той цюрынгіі, ім давялося спачатку дасягнуць поўдня еўрапейскага кантыненту і расьсяліцца там. Таму першымі еўрапейскімі тэрыторыямі, заселенымі сапіенсамі, былі паўднёвыя рэгіёны, а не цюрынгія. Тым больш вядома, што першымі сапіенсамі ў Еўропе былі краман'онцы, узьбярэжжа цяперашняй Францыі неяк бы лягічна апынулася бліжэй да размяшчэньня на новым кантыненце на шляху з Афрыкі, чым тая цяперашняя цюрынгія. Далей на поўнач еўропы, і ў цюрынгію ў тым ліку, яны рушылі з паўднёвага ўзбярэжжа кантынента, а не наадварот. Сапіенсы не выцясьнялі нэандэртальцаў, а існавалі нароўні, адначасова з нэандэртальцамі. Апошнія спынілі існаваньне "дзякуючы" кліматычным зьменам на кантыненце, што ў сваю чаргу прывяло да зьменаў прыроднага асяродку, флоры/фаўны, да якіх неандэртальцы ня здолелі адаптавацца. А вось сапіенсы адаптаваліся, атрымаўшы ў спадчыну ад не-аў пэўны адсотак ў геном, перш за ўсё белы колер скуры й прамыя валасы.

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры6

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў18

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць