Свет

У Чылі бушуюць лясныя пажары. Колькасць загінулых пераваліла за сотню

Прэзідэнт Чылі Габрыэль Борыч абвясціў надзвычайнае становішча ў рэгіёне Вальпараіса.

Наступствы пажару ў Вінья-дэль-Мары. Фота: Cristobal Basaure / AP

Колькасць ахвяр лясных пажараў у Чылі ўжо перавысіла 100 чалавек. Паводле апошніх звестак, загінулі 112 чалавек, піша Бі-бі-сі.

Прэзідэнт Чылі Габрыэль Борыч абвясціў надзвычайнае становішча ў рэгіёне Вальпараіса і паабяцаў даць для вырашэння сітуацыі «ўсе неабходныя рэсурсы».

Пажары ўжо распаўсюдзіліся на шырокую тэрыторыю і колькасць ахвяр можа вырасці, папярэджвалі ўлады. Цяпер, паводле іх звестак, налічваецца 40 актыўных ачагоў пажараў па краіне.

Рэгіянальны камітэт па барацьбе з ляснымі пажарамі паведаміў, што 45 загінулых былі знойдзеныя мёртвымі на месцы, астатнія памерлі ад атрыманых апёкаў ужо ў бальніцах.

Пажары пачаліся пасля перыяду летняй спёкі з тэмпературай, якая паднялася вышэй за 33°С.

На іх тушэнне былі кінутыя 1400 пажарных, армія, пажарныя самалёты і верталёты. Выратавальныя службы спрабавалі дабрацца да найбольш пацярпелых раёнаў, але ім перашкаджалі калоны машын з людзьмі, якія ратаваліся ад агню.

Пажары, якія пачаліся ў гарах, распаўсюдзіліся на прыбярэжныя раёны, дасягнуўшы гарадоў Вінья-дэль-Мар і Вальпараіса. Разам яны ўтвараюць шырокі рэгіён на цэнтральным узбярэжжы Чылі, у якім пражывае больш за мільён чалавек.

Былі перакрытыя некалькі аўтамагістраляў, якія вядуць з Вінья-дэль-Мар. Улады ўвялі каменданцкую гадзіну з 21:00, каб палегчыць працу выратавальных службаў.

«Мы сутыкнуліся з беспрэцэдэнтнай катастрофай», — сказала мэр горада Макарэна Рыпамонці.

Вінья-дэль-Мар, вядомы курорт, які карыстаецца папулярнасцю ў серфераў і турыстаў, якія прыязджаюць у гэты рэгіён, які славіцца сваімі вінамі.

Многія пацярпелыя, мяркуючы па ўсім, якраз і былі турыстамі, якія прыехалі ў Вальпараіса падчас летніх вакацый.

Улады кажуць, што гэта — самы смяротны пажар у гісторыі Чылі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая39

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Усе навіны →
Усе навіны

Трагедыя ў Харкаўскай вобласці: расійскі дрон забіў у доме траіх малых дзяцей3

Netflix прэзентаваў новы серыял — галоўная тайна ў ім звязаная з Беларуссю5

Украіна негалосна расфарміравала Інтэрнацыянальны легіён — замежнікаў адпраўляюць у штурмавікі15

Разам з запаволеннем тэлеграма ў Расіі пачалі блакаваць ютуб6

Чыноўнікі ад турызму мараць пра стварэнне «Залатога кальца Саюзнай дзяржавы»4

Каталіцкі біскуп максімальна ўзнёсла ўславіў «Год беларускай жанчыны»6

Беларуская чыгунка вяртае польскія цягнікі на маршруты паміж Мінскам і Віцебскам2

Дураў пра абмежаванне Тэлеграма: Не ўдалося Ірану — не ўдасца і Расіі25

Калеснікава: Крым — украінскі, Пуцін пачаў вайну, кіраўніцтва Беларусі таксама вінаватае66

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая39

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць