Вядучы Макс Пыталеў апублікаваў у тыктоку відэа, як пара гасцей уручае жаніху з нявестай вядро з манетамі. Маладыя, здаецца, цалкам задаволеныя.
Колькі ў вядры грошай, невядома. Але вядро відавочна цяжкае.
У каментарах жарт ацанілі.
«— Што вам падарылі сябры на вяселле? — Ды так па дробязі», — жартуюць каментатары.
«Я ведаю, колькі там грошай. Іх вядро».
«А вось куды ўся дробязь з крамы знікла».
«Можна бамбезную падлогу зрабіць у спальні — выкласці манеты і заліць эпаксіднай смалой».
«А можа вяршыня так забітая, а знізу норм падарунак?» — выказваюць здагадкі і прапановы каментатары.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары