Грамадства66

У Гомелі пачаўся суд над кампаніяй сяброў, якую назвалі «спячай ячэйкай». Яны стварылі чат у падтрымку Украіны

У Гомельскім абласным судзе 6 лютага пачаўся судовы працэс над трыма гамельчукамі, якіх абвінавачваюць адразу па некалькіх «палітычных» артыкулах: «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (часткі 1 і 2 артыкула 361 КК), «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» (арт. 361 ч. 1), а таксама абразу Лукашэнкі (арт. 368 ч. 1), піша «Флагшток». 

Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімір Каменаў. Фота: сацсеткі

Працэс праходзіць у закрытым рэжыме, таму сутнасць абвінавачання невядомая. Згодна з раскладам суда, справу разглядае суддзя Алег Харошка. 

Абвінавачаныя — Зміцер Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімір Каменаў — ужо амаль год знаходзяцца ў зняволенні: столькі доўжылася следства. Іх і яшчэ аднаго гамельчука жорстка затрымалі ў сакавіку 2023 года. Тады сілавікі зрабілі справаздачу аб раскрыцці «злачыннай групы», якая збіралася ў гаражным кааператыве, якую назвалі «спячай ячэйкай экстрэмістаў». 

На міліцэйскім відэа было паказана, як група сілавікоў у поўным абмундзіраванні ўваходзіць у будынак і кладзе тварам у падлогу аднаго з мужчын. У доказ іх «віны» паказалі бел-чырвона-белы сцяг, намаляваны на сцяне гаража, нанесены фарбай на цэглу герб «Пагоня» і партрэт Чэ Гевары. 

Сяброў прымусілі запісаць відэа і сказаць аб тым, што яны стварылі чат, дзе перапісваліся паміж сабой, а пасля ўварвання РФ ва Украіну нібыта некалькі разоў у перапісках абразілі Лукашэнку, таксама пісалі «няправільныя» каментары.

Так затрымлівалі хлопцаў

Яшчэ адно абвінавачанне — хлопцы «мелі знешнія сувязі» з беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць за Украіну. Судзячы па ўсім, менавіта гэта стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы па артыкуле «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». 

Судзяць траіх хлопцаў, лёс чацвёртага невядомы. Усе яны родам з Гомеля і, зыходзячы з пастоў у сацсетках, даўно сябравалі, разам удзельнічалі ў міжнароднай гульні ў Beer Pong у Гомелі. Цяпер ім пагражае шматгадовае зняволенне.

Каментары6

  • Вока
    06.02.2024
    Чацвёрты іх і здаў
  • За зорачку
    06.02.2024
    Пасля Другой сусветнай вайны садзілі за мову і сцяг, цяпер за чат! Што толькі не прыдумаюць, каб кар'еру зрабіць...
  • EMIL
    06.02.2024
    Половина белАрусов - это спящая ячейка.
    Нужен момент, когда будильник зазвонит!
    Ещё лучше - колокол!

Цяпер чытаюць

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк5

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы расказалі, як іх падманулі ў БРСМ17

Адбылася масіраваная расійская атака. Пад ударам Кіеў, Жытомір, Роўна, Бурштын, Цярнопальшчына і Букавіна6

Загінуў Вінс Зампела — распрацоўшчык відэагульняў Call of Duty і Battlefield 66

Трамп расказаў, навошта яму Грэнландыя8

Навукоўцы папярэджваюць пра эру «нейразброі»2

Калі па нядзелях у ЗША дазволілі працу крам, людзі пачалі больш паміраць5

«Афігенна раздражняе!» Еўразійца Дзерманта больш не радуюць паездкі ў Расію17

У вёсцы пад Маладзечнам у хаце з дзясяткам сабак знайшлі мёртвага мужчыну

Цана расійскай нафты ўпала да рэкордна нізкіх $34 за бараль10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк5

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць