Музыка44

Вусы, якія скарылі Польшчу. Ці выйграе беларус Pan Savyan для палякаў «Еўрабачанне»?

Гэты хлопец стаў пазнавальны дзякуючы вірусным ролікам у тыктоку, а цяпер можа паехаць на галоўны музычны конкурс Еўропы.

Дзмітрый Саўян Дмитрий Савьян Pan Savyan
Дзмітрый Саўян. Фота: фэйсбук

Нягледзячы на тое, што сярод прэтэндэнтаў на пуцёўку на «Еўрабачанне» ад Польшчы ў гэтым годзе такія вядомыя ў краіне выканаўцы, як Юстына Стэчкоўска і Эдыта Гурняк, інтэрнэт-карыстальнікі выказваюць сваю прыхільнасць Дзмітрыю Саўяну са сцэнічным псеўданімам Pan Savyan з песняй W Kolorku Amaretto («У колеры амарэта»). Пра спевака піша Gazeta Wyborcza.

Чым тлумачыцца поспех песні

Па словах Дзмітрыя Саўяна, сваёй песняй яму атрымалася выклікаць у польскіх слухачах настальгію па 1990-х гадах, перадаўшы атмасферу той эпохі з яе песнямі пра каханне і стыль відэакліпаў дыска-пола.

У каментарах палякі часта пішуць, што няма такога слова, як «kolorek». Але выканаўца сцвярджае, што пачуў яго выпадкова ў размове двух жанчын у магазіне. Адна другой расказвала, што купіла сабе блузку «kolorku amaretto». Па словах выканаўцы, яго адразу агарнула хваля настальгія і ён вырашыў стварыць танцавальны хіт для некалькіх пакаленняў.

На сёння кліп у стылі 1990-х — залатога веку дыска-пола — на ютубе набраў каля мільёна праглядаў. Спявак у ім парадзіруе творчасць артыстаў дыска-пола. І робіць гэта так дакладна, што не магчыма не ўсміхнуцца падчас прагляду кліпа.

Сам выканаўца адзначае, што ў Беларусі няма эквіваленту дыска-пола. На яго погляд, гэты стыль — трохі перажытак савецкай эстраднай музыкі. Па словах Саўяна, поспех дыска-пола ў Польшчы можна патлумачыць тым, што выканаўцы спяваюць аб простых, блізкіх людзям рэчах. Пры гэтым у песнях базавая аранжыроўка. Галоўнае тое, што слухачы могуць атаясаміць сябе з артыстамі, стаяць за імі ў чарзе ў магазіне і нават не ведаць аб гэтым.

Хто такі Pan Savyan

Дзмітрыю Саўяну 38 гадоў. Ён з Беларусі і да прыезду ў Польшчу жыў у Кіеве. Украінскую сталіцу Саўян пакінуў пасля расійскага ўварвання. На чвэрць ён зʼяўляецца палякам (адна з яго бабуль была полькай).

Пасля прыезду ў Польшчу Дзмітрый выступаў у Варшаве са сваёй стэндап-праграмай. Цяпер на гэта няма часу. Поўны працоўны дзень ён аддае песеннай творчасці. Кліпы ён стварае сам, выкарыстоўваючы смартфон. У выканаўцы шмат планаў, у пятніцу, 9 лютага, ён выпусціць чарговы сінгл: «Miasto miłości» («Горад кахання»).

Многія бачылі Саўяна з яго жартаўлівымі віруснымі песнямі на польскай у тыктоку.

Пра свае вусы Pan Savyan гаворыць, што яны зʼяўляюцца сімвалам мужнасці пасля трыццаці.

«Мой тата таксама носіць такія. Я думаю, што ў пэўным узросце мужчыны адрошчваюць іх, каб не было сумневаў у тым, што з імі трэба лічыцца. Мае вусы са спецыялізаванай крамы для акцёраў. З імі мяне часцей пазнаюць на вуліцы, але і без іх такое таксама бывае», — адзначае выканаўца.

Магчымасць удзелу ў «Еўрабачанні»

Свае шанцы на паездку ў шведскі Мальмё Дзмітрый Саўян ацэньвае з асцярожнасцю.

«Было б выдатна, каб гэта атрымалася. «Еўрабачанне» для мяне амаль сямейнае свята, конкурс, які можна паглядзець разам з сябрамі. І я такі бюджэтны варыянт «Еўрабачання», — з гумарам распавёў выканаўца.

На гэты момант Саўян чакае атрымання польскага грамадзянства. Яго наяўнасць зʼяўляецца абавязковым патрабаваннем для прадстаўлення краіны на конкурсе. Дакументы ён падаў у лістападзе. Рашэнне павінна быць у красавіку.

Але Польскае тэлебачанне (TVP) мае права выдаць «уайлд-кард», дзякуючы якой можна заплюшчыць вочы на пытанне грамадзянства ўдзельніка папярэдняга адбору. Вось толькі пытанне, ці зробіць TVP стаўку на Pana Savyana.

Чытайце яшчэ:

Беларус падаў заяўку на польскі адбор на «Еўрабачанне». Што за ён?

Паўтары тысячы музыкантаў Фінляндыі патрабуюць выключыць Ізраіль з Еўрабачання

Ад Украіны на «Еўрабачанне» паедзе дуэт Alyona Alyona і Jerry Heil

Каментары4

  • ром
    09.02.2024
    шлак!
    был же уже у них полу-пан на Евровидении Михал Шпак))) кто хочет может посмотреть на это чудо
  • Anatol Starkou
    09.02.2024
    Амаль як Чэслаў Неман выглядае.
  • Мясцовы Час
    11.02.2024
    Правінцыйнасьць палягае ў тым, што аўтаматычна цешысься міжнароднай ўвазе да ўсяго made in..., нават калі гэта агідна і безгустоўна. Ёсьць, праўда бакавая фортка -- стылізавацца пад "постмадэрнісцкі сьцёб" ды "постгіронію". Маўляў, я тут удзень папугаю Зэнка Мартынюка, патураючы густам эўралебсу (выключна ў культурным, не сацыяльным сэнсе), адначасова зарабляючы на іх ды пакепліваючы зь іх. А сам ўночы пад падушкай слухаю King Crimson і мару стацца новым Робэртам Фрыпам ці то Славам Коранем. Але, даруйце, хлопцы, аб'ектыўна гэта нават ня "Монці Пайтан". Гэта лайно нейкае.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Усе навіны →
Усе навіны

Як адрозніць часовае выпадзенне валасоў ад аблысення? Тлумачыць трыхолаг

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней23

Лукашэнка расказаў, што карова павінна стаяць у палацы і кожнаму неабходна «хоць па дзве баразёнкі» бульбы пасадзіць20

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?51

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць