Свет55

Лукашэнкаўская Беларусь назбірала кампліментаў ад славацкіх прарасійскіх палітыкаў

Віцэ-спікер парламента Славакіі Любаш Блага і дэпутат Андрэй Данка сустрэліся ў Браціславе з паслом Беларусі ў Аўстрыі і Славеніі, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры АБСЕ Андрэем Дапкюнасам. Пасля гэтай сустрэчы яны пакінулі хвалебныя водгукі і выказаліся за развіццё супрацоўніцтва з лукашэнкаўскай Беларуссю і пуцінскай Расіяй. 

Злева направа: Любаш Блага, Андрэй Дапкюнас і Андрэй Данка. Фота: t.me/LubosBlahaSmer

Андрэй Данка ў сваім пасце ў фэйсбуку па выніках сустрэчы выказаў шкадаванне, што Дапкюнас «павінен сядзець у Вене» (у снежні 2023 года Беларусь закрыла сваю амбасаду ў Славакіі), а таксама пры гэтай нагодзе перадаў прывітанне Лукашэнку.

Любаш Блага напісаў у сваім тэлеграм-канале больш разгорнуты пост.

«Магу пацвердзіць, што гэта была вельмі сардэчная сустрэча, на якой я заявіў, што Беларусь — наш сябар, і мы ніколі не забудзем ахвяру гэтага адважнага славянскага народа ў Другой сусветнай вайне. Я зраблю ўсё для далейшага развіцця нашага супрацоўніцтва, мне заўсёды падабалася ездзіць у гэтую цудоўную краіну і лічу абсурднымі санкцыі супраць Беларусі», — напісаў віцэ-спікер.

Пры нагодзе ён таксама выказаў цёплыя пачуцці да пуцінскай Расіі:

«Мы хочам міру. І мы адкідаем нянавісць да Расіі і Беларусі. Мы хочам прыслухацца да пункту гледжання Расіі — інакш кампраміс ніколі не будзе знойдзены», — напісаў віцэ-спікер парламента Славакіі, маючы на ўвазе пошук кампрамісу па пытаннях вайны ва Украіне.

Андрэй Данка — старшыня кансерватыўнай і нацыяналістычнай Славацкай нацыянальнай партыі, а Любаш Блага — член партыі «Курс — сацыяльная дэмакратыя», якую ўзначальвае цяперашні прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца. Абедзве партыі цяпер уваходзяць ва ўрадавую кааліцыю. 

Сам славацкі прэм'ер Роберт Фіца таксама сёння ўскосна выказаўся ў інтэрв'ю славацкаму выданню Pravda падтрымку беларускага і расійскага рэжымаў, выказаўшыся за допуск іх прадстаўнікоў на Алімпійскія гульні, якія маюць адбыцца гэтым летам у Парыжы:

«А што тычыцца Алімпіяды. Уявіце, што ў вас ёсць спартыўная дысцыпліна, і ў гэтай спартыўнай дысцыпліне на першых прыступках стаіць абсалютны сусветны лідар з Расіі ці Беларусі. Вы забараняеце ім прыходзіць на спаборніцтвы, і перамагае хтосьці, хто ў адваротным выпадку выйграў бы з мінімальнай верагоднасцю, якая каштоўнасць гэтага залатога медаля?

У сваім жыцці я б не перашкаджаў спартсменам спаборнічаць, таму што хай яны пакажуць, ці ёсць у іх усё неабходнае для перамогі».

У студзені 2024 года з'явілася інфармацыя, што Славакія аднаўляе культурныя сувязі з лукашэнкаўскай Беларуссю і пуцінскай Расіяй, спыненыя папярэднім урадам у сакавіку 2022 года пасля таго, як абодва рэжымы развязалі вайну ва Украіне. 

Каментары5

  • Маккавеи
    09.02.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Кракадзілавы слёзы
    09.02.2024
    Ух ты, нават успомнілі пра "ахвяру гэтага адважнага славянскага народа ў Другой сусветнай вайне". Можа яшчэ ўспомніце пра ролю Славакіі ў той вайне? Як кармілі нацыстаў, забяспечвалі іх тэхнікай і рыштункам, давалі плацдарм для 'прэвенціўнага ўдару', як самі ваявалі на Ўсходнім Фронце, забівалі мірных жыхароў - і славянаў, і яўрэяў, як хацелі быць больш адданымі фюрэру, чымсі венгры?
  • Алесь Нязгода
    10.02.2024
    [Дзякуй, паправілі. - Рэд.]

Цяпер чытаюць

Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма2

Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля розгаласу міліцыя дала тлумачэнні наконт начной бойкі замежнікаў у Гомелі18

У Беларусі апошні чырвоны ўзровень небяспекі з-за пылку. Гэта вельмі моцны алерген2

Начная пагоня ў Мінску: кіроўцу затрымлівалі больш за дзясятак інспектараў1

У сацсетках разлятаецца відэа бойкі замежнікаў у цэнтры Гомеля6

«Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў26

Ватыкан апублікаваў першую фатаграфію Папы Францішка ў труне1

Беларускія кампаніі ў Літве працягваюць скарачаць каманды. Wargaming — у топе па адтоку3

Затрымалі блогера Валянціна з канала «Каля металу»2

Будавалі бізнэс 11 гадоў, але ўсё згарэла: як сям'я ў Баранавічах падымае з руін справу жыцця

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма2

Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць