Аўто1111

У Беларусі прадаюць новыя мінівэны «Лада». Але вам наўрад ці захочацца плаціць за іх амаль 30 тысяч даляраў

У продажы можна адшукаць адразу дзве мадэлі мінівэнаў ад расійскага аўтавытворцы.

Фота: av.by

Гэта Lada Granta Kub і Niva KUB NN. Цэны на іх у Мінску складаюць $27 885 і $28 195 адпаведна. 

Абедзве мадэлі выпускае прадпрыемства «Прамысловыя тэхналогіі», якое займаецца выпускам фургонаў і груза-пасажырскіх версій на базе мадэляў Lada. 

Каб зрабіць са звычайнай «Гранты» васьмімесны мінівэн, інжынерам давялося амаль на паўтара метра павялічыць колавую базу і ўсталяваць пнеўматычную падвеску на тыльную вось. 

Мінівэны сумеснай вытворчасці ад Lada і «Прамысловых тэхналогій» ёсць ў трох варыяцыях: пасажырскія на 8 месцаў, груза-пасажырскія на 5 месцаў і цалкам грузавыя.

За спрэчную знешнасць адразу пасля анонсу навінак каментатары ў інтэрнэце пачалі параўноваць гэтыя машыны з катафалкамі. Выглядае, што яны не прагадалі. Сярод спецверсій прапануюць рытуальны аўтамабіль на базе Lada Niva Kub і Lada Granta Kub.

Фота: ptsa.by

Niva KUB пабудавана на базе 4-дзвернай Niva. Колавую базу павялічылі на 35 сантыметраў, а даўжыня мінівэна павялічылася на 66 сантыметраў.

@nashaniva У Беларусі расійскія аўто прадаюць за шалёныя грошы #лада #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #джили #обзоравто #минсксейчас ♬ Stealthy mischief(1088178) - KBYS

Чытайце таксама: 

Размытненыя па льгоце аўто нельга будзе прадаваць у Расію. Што зменіцца ў законе і як гэта адаб'ецца на Беларусі?

Каментары11

  • Anatol Starkou
    13.02.2024
    Мне спадабаліся мадэлі.
  • циник
    13.02.2024
    Толький психична хворый можа плациць за них па 30 000 далярау)))
  • ?
    13.02.2024
    Максімка, твой корчык ? Новы...

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу8

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-200610

ЗША хочуць, каб адносіны паміж Беларуссю і Літвой палепшыліся7

Джон Коўл заявіў пра магчымасць хуткага асабістага кантакту паміж Лукашэнкам і Трампам4

Коўл распавёў, як падзеі на Блізкім Усходзе змянілі стаўленне ЗША да вайны ва Украіне1

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША43

У інтэрнэце прадаюць вагі з 1980‑х

18‑гадовая дзяўчына шантажавала знаёмую публікацыяй яе інтымных фота1

Пясок па цане пліткі: жыхар Баранавічаў ашалеў ад цэн на будаўнічы матэрыял1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць