Грамадства55

Супрацоўніка віцебскага аблвыканкама судзяць за «агентурную дзейнасць» на карысць Украіны

У Віцебскім абласным судзе 15 лютага распачаўся суд над 37-гадовым грамадзянінам Украіны Андрэем Шмаем. 

Яго абвінавачваюць па двух цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 358 (шпіянаж) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасць), па якіх украінцу пагражае да 15 гадоў зняволення. Справу разглядае Яўген Бурунаў. Працэс праходзіць у закрытым рэжыме, піша «Вясна».

Андрэй утрымліваецца пад вартай з 19 студзеня 2023 года ў СІЗА-2. Затрымалі яго наўпрост на працоўным месцы. Доўгі час сям’я не ведала, што з ім здарылася, і толькі праз два тыдні жонцы Андрэя патэлефанавалі з органаў. Чалавек, які назваўся следчым, папрасіў перадаць дакументы Андрэя. Больш ніякіх падрабязнасцяў ён не паведаміў.

Мужчына нарадзіўся ў Чарнігаве і мае ўкраінскае грамадзянства. У Беларусь ён пераехаў пасля жаніцьбы. Сям'я ўжо 10 гадоў жыла ў Віцебску. Працаваў Андрэй рабочым па абслугоўванні будынкаў Віцебскага аблвыканкама. 

У фільме АНТ пра тэракт у Мачулішчах і сетку СБУ, які выйшаў 5 красавіка 2023 года, у Беларусі гаворыцца, нібыта Андрэй Шмай рэгулярна адпраўляў інфармацыю пра сітуацыю ў аблвыканкаме праз мэсэнджар Signal ва Украіну свайму малодшаму брату Руслану, які служыць у Чарнігаўскім аператыўным упраўленні «Поўнач» і з'яўляецца намеснікам камандзіра ў аператыўных справах. У фільме таксама сцвярджаецца, што перапіска была зашыфраванай, хаця Андрэй Шмай тлумачыць, што проста выдаляў паведамленні, калі іх збіралася шмат.

Вядома, што Андрэй Шмай — былы вайсковец, з 2006 па 2013 г. служыў на беларуска-ўкраінскай мяжы інспектарам пункта пропуску «Ярылавічы». Потым пераехаў у Віцебск, уладкаваўся рабочым па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў — выконваў розныя работы, звязаныя з падтрыманнем матэрыяльнай часткі ўстановы (абслугоўванне электрыкі, сантэхнікі і іншыя бягучыя работы, якія не патрабуюць высокай кваліфікацыі).

Каментары5

  • Ясненька
    15.02.2024
    Расейскія калабаранты судзяць украінскага грамадзяніна.
  • бабруйчанін
    15.02.2024
    Зауважыл Толькі у Беларусі украінцы грамадзяне ці єтнічныя нешта робяць дзля Украіны Выпадкова??
  • Штирлиц
    15.02.2024
    бабруйчанін, Штирлицы себя не рекламируют.

Цяпер чытаюць

Дзве трагедыі ў адной сям'і. Родная бабуля і суседзі пра зніклую ў М'янме Веру Краўцову і няшчасце, што здарылася чатыры гады таму3

Дзве трагедыі ў адной сям'і. Родная бабуля і суседзі пра зніклую ў М'янме Веру Краўцову і няшчасце, што здарылася чатыры гады таму

Усе навіны →
Усе навіны

Экспарт бензіну з Беларусі ў Расію ў кастрычніку вырас у 30 разоў — прадаюць яго даражэй за расійскі3

У Харкаве расіяне трапілі ў прыватны дзіцячы садок3

Прэм'ер Літвы: Калі выпадкі з шарамі паўторацца — мы закрыем памежныя пункты з Беларуссю18

У якіх беларускіх банкаматах можна зняць грошы з замежнай карты і колькі гэта каштуе

«Захоўвайце ціск на рэжым і падтрымлівайце наш народ». Тэкст выступу Ціханоўскай у Еўрапарламенце50

Пуцін правёў трэніроўку стратэгічных ядзерных сіл2

«Надзеі не было знайсці яе жывой». 78‑гадовая беларуска чатыры дні правяла ў лесе без ежы і вады2

«Яны думалі, што тут спакайней»: у вёсцы пад Кіевам у выніку расійскага ўдару загінула маці з дзецьмі, якія хаваліся там ад атак па сталіцы Украіны

«Праз лясы і абыходнымі шляхамі, нібыта ў рабства». Сяброўка загінулай у М'янме Веры паказала пра апошняе паведамленне ад яе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве трагедыі ў адной сям'і. Родная бабуля і суседзі пра зніклую ў М'янме Веру Краўцову і няшчасце, што здарылася чатыры гады таму3

Дзве трагедыі ў адной сям'і. Родная бабуля і суседзі пра зніклую ў М'янме Веру Краўцову і няшчасце, што здарылася чатыры гады таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць