Свет11

Патрыярх Кірыл скасаваў сваю сустрэчу з Папам Францішкам

Патрыярх РПЦ Кірыл адмяніў запланаваны ўдзел у міжканфесійнай канферэнцыі ў верасні ў Казахстане, дзе, як чакалася, ён павінен быў сустрэцца з Папам Францішкам. Аб змене планаў патрыярха паведаміў высокапастаўлены чыноўнік РПЦ.

Патрыярх Кірыл. Фота: Yegor Aleyev/TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP

У гэтым угледжваюцца прыкметы далейшага пагаршэння адносін з-за расійскага поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, піша AP.

Агенцтва «РІА Навіны» паведаміла са спасылкай на кіраўніка аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліта Валакаламскага Антонія, што патрыярх Кірыл не возьме ўдзелу ў канферэнцыі, якая пройдзе з 13 па 15 верасня, і таму сустрэчы з Францішкам не будзе.

Кірыл апраўдваў уварванне ва Украіну, заяўляючы, што яно мае духоўныя і ідэалагічныя падставы, і называў яго «метафізічнай» барацьбой з Захадам.

Ён бласлаўляў расійскіх салдат, якія ідуць у бой, і падтрымліваў ідэю, што расіяне і ўкраінцы з'яўляюцца адзіным народам.

У ліпені Францішак пацвердзіў, што ён сустрэнецца з Кірылам на канферэнцыі ў Казахстане, што стала б другой сустрэчай паміж Папам і патрыярхам з лютага 2016 года ў Гаване.

Другая планавалася на чэрвень, але была адменена з-за дыпламатычных наступстваў вайны.

Каментары1

  • No
    23.02.2024
    Навошта папе Францішыку сустракацца з гэбэшнікам у рясе і ваенным злачынцам?

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай13

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў23

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць