Навука і тэхналогіі1919

Telegram прыбраў з платформы бел-чырвона-белы сцяг

Раней у знак падтрымкі руху за свабодныя выбары ў тэлеграме чырвона-зялёны сцяг аўтаматычна замяняўся бел-чырвона-белым. Памяняліся нават старыя выявы сцягоў.

Верхні скрыншот — «Медыязоны» ад 25 жніўня 2020-га, ніжні зроблены сёння

Цяпер калі вы дасылаеце эмодзі са сцягам Беларусі, то яно не пераўтвараецца ў анімацыю ў колерах беларускага нацыянальнага сцяга. Замест яго паказваецца чырвона-зялёны.

Тэлеграм перастаў увогуле паказваць анімаваныя сцягі — імаверна, праз гэта і адбылася змена.

Адметна таксама, што змяніліся і старыя выявы сцягоў, якія публікавалі незалежныя медыя і каналы з 2020 года.

Скрыншот з тэлеграм-канала «Нашай Нівы», зроблены сёння

Нагадаем, 25 жніўня 2020-га платформа Telegram замяніла чырвона-зялёную анімацыю эмодзі беларускага сцяга на бел-чырвона-белы ў знак падтрымкі руху за свабодныя выбары і супраць гвалту ў Беларусі. Ад сёння на платформе замест бел-чырвона-белага з'яўляецца чырвона-зялёны сцяг.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары19

  • бабруйчанін
    23.02.2024
    Ні карыстаюсь " цыркам дурава" пошта ру кантакце касперскі..Ніколі " Аднакласнікі" 14 год ні адчыняю..
  • Сцяг
    23.02.2024
    Цяпер яны падтрымліваюць дыктатуру
  • Ганьба
    23.02.2024
    Гэта заканамерна: рэвалюцыя прайграла - рэверансы ў наш бок не могуць быць бясконцымі. Нельга гадамі выязджаць на мінулых нагодах. Без новых нічога не будзе.

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць6

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды14

З 1 снежня на ўчастку МКАД забароняць рух ціхаходаў1

Беларускі архітэктар пабываў у Стакгольме і застаўся ў поўным захапленні — не ад багацця, а ад прадуманасці і разнастайнасці21

У Парыжы праз латарэю разыгрываюцца месцы на могілках побач са знакамітасцямі3

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі3

УСУ ўдарылі па складзе боепрыпасаў у Данецку

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць6

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць