Грамадства22

Як цяпер дабрацца з Гродна ў Друскенікі на маршрутцы

Без перасадак не абысціся.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал «Варшавка Граница Брест-Тересполь»

Адлегласць ад Гродна да Друскенікаў — каля 40 кіламетраў. Да 1 сакавіка паміж гарадамі рэгулярна курсіравалі як маленькія маршруткі, так і вялікія аўтобусы.

Пасля закрыцця пункта пропуску «Прывалка» прамых рэйсаў не засталося. Адзіны магчыма шлях дабрацца з абласнога цэнтра ў суседні літоўскі горад — ехаць да Вільні і там перасаджвацца на аўтобус Вільня-Друскенікі.

Білет з Гродна да Вільні каштуе 100 рублёў, а з Вільні да Друскенікаў — каля 15 еўра. Агулам на квіткі сыходзіць каля 150 рублёў (або 43 еўра).

Пры гэтым, самае складанае ў тым, што пры выездзе з Гродна амаль немагчыма загадзя набыць білет з Вільні да Друскенікаў, паколькі ніхто не можа спрагназаваць, колькі часу зойме праход мяжы — 2, 5 або 8 гадзін.

З улікам гэтых акалічнасцей дабрацца з Друскенікаў да Гродна прасцей, бо можна набыць адразу два білеты без асаблівай рызыкі спазніцца на перасадку.

Фота: скрыншот з сайта eurolines.lt

Каштуе такі камплект білетаў — 45 еўра (амаль 160 рублёў). У адным выпадку час чакання перасадкі займае ўсяго 25 хвілін, а ў другім — амаль 8 гадзін.

Раней квіткі па маршруце Гродна-Друскенікі каштавалі ад 50 рублёў (каля 15 еўра). Праехаць дыстанцыю ў 45 кіламетраў (ад вакзала да вакзала) можна было за некалькі гадзін, цяпер на гэта будзе сыходзіць нашмат больш часу і грошай. Кіламетраж вырастае да 350 кіламетраў.

Найперш ад гэтага пацярпяць беларускія дальнабойшчыкі, якія працуюць не толькі ў фірмах, якія базуюцца ў Друскеніках, але і ў Алітусе. Раней да Алітуса можна было дабрацца за 90 рублёў.

Таксама складаней стане дабірацца на працу і тым беларусам, якія перасякалі мяжу ў «Прывалцы» і адтуль ехалі карпаратыўнымі аўтобусам ў іншыя краіны Еўропы.

Чытайце таксама:

«Многія спадзяюцца на хуткае адкрыццё «Брузгоў». Што кажуць гродзенцы пра жыццё ў «аблозе»

Буйны перавозчык расказаў, што з рэйсамі і цэнамі пасля закрыцця двух памежных пераходаў на мяжы з Літвой

Што цяпер робіцца на прапускных пунктах на выезд з Беларусі ў краіны ЕС

Каментары2

  • Žvir
    01.03.2024
    Treba úzhadać na dyryžabaļ (aļbo cepielin jašče), hety daúno zabyty transpartny srodak moh by liohka rašyć prabliemu, raz i nazaúždy. Sapraúdy, aeraport, u zvyklym vyhliadzie, jamu nie patrebny, siadzie na liubym poli. Z miechanizmaú patrabujecca toļki kolik ź viaroúkaj, kab pryviazać, poki pasažyry zachodziać/sychodziać, prapielier dy mator ad jakoha mapieda... Pad sankcyi jon nie padpadaje, u dyspietčarskich pasluhach patreby nia maje... Pamiežny dy mytny dahliad možna arhanizavać u liubym miescy pryziamlieńnia. Na ciapierašnich KPP zastanucca toļki daļnabojščyki... Dyryžabaļ adkryvaje zamanlivuju pierspiektyvu, chapajcie ideju !
  • Žvir
    01.03.2024
    Ja nie žartuju! Dyryžabaļ i hruzavyja pieravozki adužaje, i kantrabandystam jon budzie cikavy. Pačynajcie zbor srodkaú, pieršyja zabiaruć uvieś profit!

Цяпер чытаюць

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя8

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў17

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жлобінскім раёне

Брэсцкага журналіста будуць судзіць за сяброўства ў Беларускай асацыяцыі журналістаў

«Мельнікава не ўпісваецца ў вобраз закаханай дурнічкі». Пракоп'еў агучыў сваю версію37

Спявачка IOWA выступіла ў дзіўным касцюме і абурыла праваслаўных4

Кампанія-выдавец «Свету танкаў» публікуе інфармацыю аб сваёй падтрымцы Узброеных сіл Расіі6

Літоўскі дэпутат: Няма ніякіх прыкмет таго, што Расія ці Беларусь могуць напасці на краіны НАТА ў 2025-м5

Памежнікі затрымалі мужчыну, які спрабаваў заехаць у Беларусь з ануляваным грэцкім пашпартам

Кампанію, якая развівае гульню «Свет танкаў», прызналі ў Расіі «экстрэмісцкай»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя8

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць