Кіно

Фільм «Чатыры колы далей ад цэнтра» з’явіўся на платформе Vodblisk

Напярэдадні 8 сакавіка на платформе Vodblisk з’явіўся фільм рэжысёркі Лены Ле «Чатыры колы далей ад цэнтра» аб моцнай жанчыне і загадкавай мінскай мастачцы. Стужка ўдзельнічала ў Беларускім конкурсе кінафэсту «Паўночнае ззянне — 2023» і стала адной з пераможцаў галасавання гледачоў, а цяпер даступная для прагляду любому ахвотнаму ў анлайн-кінатэатры Vodblisk, піша Budzma.org.

«Чатыры колы далей ад цэнтра» — дакументальны партрэт мінскай мастачкі Марыны Капілавай. Гэта стужка пра свабоду ў свеце, які ты для сябе ствараеш сам.

Чацвёра, якія асабіста ведаюць Марыну, расказваюць гісторыі, звязаныя з жыццём жанчыны. Паралельна з гэтымі аповедамі сама мастачка паўстае ў кадры, і вельмі шчыра (нібы на споведзі) расказвае пра сябе і свой светапогляд. Фільм рэжысёркі Лены Ле дае магчымасць з аскепкаў меркаванняў сабраць сваё, цэлае. Паступова, з кожным новым кругам, успрыманне асобы гераіні становіцца больш насычаным і шчыльным.

З’яўляючыся ў кадры, Марына фехтуе, працуе над сваімі скульптурамі і нават вучыць хадзіць па столі, а паміж гэтым вельмі шмат разважае пра рознае: пра халодную зброю і высакароднасць, абарону іншых людзей, існаванне ў грамадстве, калі ты непадобны на іншых, пра каханне і жыццё ў адной прасторы.

У адным з такіх маналогаў гераіня закранае тэму, якая сёння асабліва актуальная: «Калісьці я кідалася абараняць сваіх сябровак, хаця вельмі баялася тых, ад каго я іх абараняю. Маленькія брыдкія хуліганы ці буйныя хуліганы, ці проста якія-небудзь. Я кагосьці праводзіла, а потым ішла дадому адна і мне было вельмі страшна: і праводзіць, і ісці дадому. Я дэманстравала гераічныя паводзіны, зусім не будучы героем».

Сіла гэтага фільма ў тым, што ён не толькі расказвае пра асобу Марыны, але і дазваляе разам з сабой проста падумаць пра жыццё ў розных яе праявах.

Для гледачоў з Беларусі доступ да фільма «Чатыры колы далей ад цэнтра» бясплатны. Для тых, хто знаходзіцца за мяжой, доступ на 30 дзён будзе каштаваць 5$.

Каментары

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць