Культура11

Ад «Верасоў» да Nizkiz і «Ляпісаў» — з’явіўся новы ютуб-канал з беларускім караоке

Праблема аматараў караоке, якім не ставала айчынных трэкаў у каталогах, можа быць вырашана: у сеціве з’явіўся ютуб-канал з хітамі беларускіх выканаўцаў. Пакуль на ім каля 80 песень, але іх колькасць расце з кожным днём.

Канал «Belaruskae KARAOKE» быў створаны яшчэ ў 2011 годзе, але актыўна абнаўляецца толькі ў апошнія месяцы. Пашанай на ім карыстаецца творчасць гуртоў Nizkiz, Naviband, «Дай дарогу!» — трэкаў аўтарства гэтых артыстаў там пакуль найбольшая колькасць.

Скрыншот з канала.

Але хапае і іншых, запатрабаваных сёння музыкаў: Palina, «Разбітае сэрца пацана», Volski, «Пятля прыхільнасці», «Tor Band», Nürnberg і нават Алена Жалудок з яе зорнай «Шчучыншчынай». Цяпер кожны ахвотны можа зладзіць караоке з роднымі сэрцу песнямі ў сябе дома ці выкарыстаць яго меню ў спецыяльных установах.

Для тых, хто аддае перавагу класіцы, на ютубе таксама існуе канал Biełaruskaje karaokіe. З невялікім, але ўсё ж выбарам цікавых трэкаў, накшталт «Веранікі» аўтарства «Песняроў» ці вядомыя ўсім «Касіў Ясь канюшыну» і «Дзед Барадзед».

Калі хочацца праспяваць кампаніяй гімн «Магутны Божа», то яго нароўні яшчэ з парай цікавых «мінусаў» можна знайсці на канале «Беларускай рады культуры».

Фота з рок-караоке ў мінскім «Графіці»: vk.com/graffiti_by.

Таксама беларускае караоке афлайн ладзіцца на пляцоўцы варшаўскага клуба-бара Scena Chmielna. Як распавёў «Нашай Ніве» Ілля Маліноўскі, які праводзіў караоке-вечарыны ў Мінску, частку сваіх архіваў ён перадаў арганізатарам У Варшаве.

«Мы не ставім творы «z»-артыстаў», — з парога заяўляецца ў анонсах клуба.

Штопятніцу ў той жа Варшаве караоке-вечарыны ладзіць каманда, якая працавала над мінскім «Графіці»: польскія, беларускія і ўкраінскія песні запрашаюць спяваць у перагарні «Jedna Miłość».

Каментары1

  • НЦЫС
    09.03.2024
    Файна. А што з аўтарскімі правамі на песні, з усімі дамовіліся? Бо можа сам ютуб забаніць.

Цяпер чытаюць

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію11

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

У Сеніцы пад Мінскам паставілі скульптуру пажарніка з дзіцём ФОТАФАКТ5

Гомельскі «рускамірац» натхніўся Ракасоўскім і запатрабаваў паставіць у Гомелі помнік Сталіну18

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» фірму, у якой працаваў зніклы Анатоль Котаў

У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні», у тым ліку «Склад бутэлек»

«Яны граюцца ў гульні». Мерц ды іншыя еўрапейскія лідары баяцца здрады ЗША 11

«Ааааа! Пайшоў на х#р!» Беларус у Бразіліі сустрэўся з ягуарам і стаў мясцовай зоркай28

Прэм’ер Літвы: На наступным тыдні абвесцім надзвычайную сітуацыю26

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку5

Лосік расказаў пра жорсткае забойства ў камеры ізалятара ў Барысаве17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію11

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць