Мужчына таксама кажа, што ўдзельнічаў у дваравых чаяпіццях.

Анатоль Якубовіч. Фота з «Аднакласнікаў»
Затрыманага клічуць Анатоль Якубовіч. Яму 39 гадоў, ён мінчук. Анатоль мае ІП, якое гандлюе аўтазапчасткамі. Вядома, што ў яго ёсць жонка і двое дзяцей.
Відэа з ім сёння выйшла на канале ГУБАЗіК. Мужчына кажа, што перавёў 10 даляраў на рахунак Nexta праз PayPal, а таксама ўдзельнічаў у дваравых чаяпіццях.
ГУБАЗіК пагражае мужчыне крымінальнай справай.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары
піў гарбату ва двары з суседзямі