Грамадства22

У Мінску пачынаецца завочны суд за зрыў рэферэндуму. На віртуальнай лаве падсудных Павел Лібер, Аляксандр Дабравольскі і Алена Жываглод

Яны, паводле абвінавачання, «распрацавалі план па зрыве рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022 годзе».

У судзе Заводскага раёна Мінска 12 сакавіка ў працэсе спецыяльнай вытворчасці (завочна) пачынаецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Алены Жываглод, Паўла Лібера, Паўла Марыніча і Аляксандра Дабравольскага, якія, паводле абвінавачвання, «распрацавалі план па зрыве рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022 годзе», піша «Вясна»

Усіх чатырох абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса («перашкода працы Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама камісій па рэферэндуме, здзейсненым з ужываннем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб па папярэдняй змове»). 

Справу будзе разглядаць суддзя Дзмітрый Лукашэвіч.

Спецвытворчасць была распачатая Следчым камітэтам па ўзгадненні з генпракурорам Беларусі 27 снежня 2023 года, а ўжо 22 лютага справу перадалі ў суд.

«Інстытут спецыяльнай вытворчасці» быў уведзены ў 2022 годзе. Ён дазваляе весці крымінальную справу ў дачыненні да абвінавачанага, які «знаходзіцца за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс». Адвакаты і праваабаронцы лічаць, што завочныя суды парушаюць права чалавека на абарону.

Па матэрыялах следства, фігуранты разам з іншымі асобамі ў студзені-лютым 2022 года «ўдзельнічалі ў распрацоўцы і рэалізацыі адзінага плана супрацьпраўных дзеянняў для зрыву рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі, прызначанага на 27 лютага 2022 года. Згодна з планам, па месцы працы і жыхарства членаў Цэнтрвыбаркама і камісій па рэферэндуме павінны былі накіроўвацца лісты з тэкстам, распрацаваным абвінавачанымі не пазней за студзень 2022 года». 

Адзначаецца, што ў выніку ў адрас членаў ЦВК і камісій па рэферэндуме накіравана не менш за 11 тыс. лістоў з пагрозамі.

Алена Жываглод — кіраўніца ініцыятывай «Сумленныя людзі», Аляксандр Дабравольскі — палітык, старшы дарадца Святланы Ціханоўскай, Павел Лібер стварыў платформу для галасавання «Голас», а Павел Марыніч з’яўляецца кіраўніком «Маланка Медыя».

Раней па гэтым артыкуле (у тым ліку) судзілі палітвязняў Сяргея Ціханоўскага, Арцёма Сакава, Дзмітрыя Папова, Рамана Карпука.

Каментары2

  • Лол
    12.03.2024
    Які зрыў рэферэндуму, калі яны заклікалі прыйсці туды ?
  • Кек
    12.03.2024
    Лол, відаць, "улады" не разлічвалі на прысутнасць людзей :)

Цяпер чытаюць

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай2

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа супрацоўнік працаваць без выхадных, калі ён гэтага сам жадае?

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам12

У Гродне тэстуюць незвычайную ілюмінацыю на коле агляду. Гэта варта пабачыць1

Трамп заявіў, што Індыя паабяцала не купляць расійскую нафту2

Спявачка Рыта Дакота вучыцца разам з мужам на хрысціянскага псіхолага1

З лістапада ў аўтобусе №1 у Мінску пачнуць тэставаць новы спосаб аплаты праезду

Другую бясплатную спробу ЭКА могуць пачаць у Беларусі з 2026 года1

Трамп дазволіў ЦРУ праводзіць тайныя аперацыі ў Венесуэле2

У Драздах прадаюць дом, які пабудаваў былы прэм'ер Навіцкі на льготны крэдыт6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай2

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць