Грамадства11

У Мінгарвыканкаме расказалі, дзе ў сталіцы яшчэ будуць будаваць новае жыллё

У Мінску будуць будаваць новае жыллё на некалькіх буйных пляцоўках, расказала Ірына Гонтарава, старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама. Яна, аднак, адзначыла, што ў горадзе будаўніцтва жылля будзе скарачацца, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Па даручэнні Лукашэнкі штогод уводзіцца ў эксплуатацыю не больш за 500 тысяч квадратных метраў жылля ў Мінску. Цяпер рэалізуюцца некалькі буйных праектаў.

У комплексе «Мінск-Свет» ідзе заключная стадыя будаўніцтва, асноўная частка жылля будзе здадзена да канца гэтага года. У наступным годзе там застанецца толькі 10—12 дамоў, пасля чаго будаўніцтва на гэтай тэрыторыі завершыцца.

Адной з новых буйных пляцовак з’яўляецца «Паўночны бераг». Праект ужо распачаты, дамы будуюцца і ўводзяцца ў эксплуатацыю, агульная плошча праекта складзе больш за 5 мільёнаў квадратных метраў жылля.

Вольных зямельных участкаў у Мінску ўжо фактычна няма. Цяпер праводзіцца знос двухпавярховых дамоў у прыватным сектары, тэрыторыі ачышчаюцца пад новыя забудовы. Такія тэрыторыі, аднак, перадаюцца толькі камунальным прадпрыемствам горада і выкарыстоўваюцца для будаўніцтва жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку як тыя, хто мае патрэбу ў жыллі. Камерцыйным заказчыкам гэтыя тэрыторыі не прадаюцца, а аўкцыёны на будаўніцтва жылля ў горадзе не праводзяцца.

Адной з перспектыўных пляцовак для будаўніцтва жылля з’яўляецца мікрараён Зялёны Бор. Тут плануецца пабудаваць каля 4—4,5 мільёна квадратных метраў жылля. Ужо пачалася распрацоўка праектавання пад’язных дарог і неабходных інжынерных сетак. Пляцоўка вялікая, таму праект будзе рэалізаваны паэтапна і распрацаваны да 2040 года. Мэта — забяспечыць жыллём усіх грамадзян, якія маюць патрэбу. Акрамя жылля, у Зялёным Бары будуць пабудаваныя школы, дзіцячыя сады і паліклінікі.

Усе пляцоўкі, ачышчаныя ў папярэднія гады, цяпер у працы. Паскоранымі тэмпамі ідзе забудова мікрараёна Лошыца, а па праспекце Дзяржынскага ўжо праведзены асноўны знос прыватнага сектара.

Каментары1

  • Длуво
    17.10.2025
    "Па даручэнні Лукашэнкі штогод уводзіцца ў эксплуатацыю не больш за 500 тысяч квадратных метраў жылля ў Мінску" - ну вось і адказ, чаму цэны на жыллё ў Мінску растуць. А не таму, што беларусы такія багатыя. Казаў жа, "сям'я" і чыноўнікі ўклалі значныя грошы ў жыллё ў Мінску. Такія актывы не могуць таннець. Таму яно і каштуе ў два разы даражэй за, напрыклад, Рыгу. І продаж, і арэнда. А беларусы вымушаны плаціць, хоць зарплата ў іх, нават афіцыйна, ў два разы ніжыйшая. Вось ён насамрэчны твар лукашэнкаўская рэжыму - зарабіць на беларусах як толькі можна.

Цяпер чытаюць

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчука, які збіваў старшыню садовага таварыства і адсек ёй пальцы, асудзілі на 18 гадоў8

Рыз Уізэрспун напісала трылер, які ўжо стаў бэстсэлерам

Асудзілі беларускамоўнага дыджэя з Амсціслава — падобна, за Гаюн5

«Крамбамбуля» анансавала вялікі канцэрт на 25 Сакавіка ў Варшаве1

Сяброўка пра забітую ў М'янме беларуску: Яна была вельмі наіўная і шчыра верыла ў людзей16

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам9

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям1

У Мёрскім раёне лекцыі пра сямейныя каштоўнасці мясцовыя начальнікі чыталі пенсіянерам ФОТЫ5

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць