Вайна

На Запарожскай АЭС адключылася адна з дзвюх электраліній, што сілкуюць станцыю 

Падчас маштабнага ракетнага нападу мінулай ноччу адключылася лінія электраперадачы «Дняпроўская», якая злучае Запарожскую АЭС, якую кантралююць расійскія войскі, з энергасістэмай Украіны, паведамляе ўкраінскі «Энергаатам».

У выніку цяпер станцыя злучаная з украінскай энергасістэмай толькі адной ЛЭП меншай магутнасці, якую, паводле паведамлення «Энергаатама», нядаўна адрамантавалі пасля пашкоджанняў у выніку чарговага расійскага абстрэлу.

«Такая сітуацыя вельмі небяспечная і пагражае аварыйнай сітуацыяй. Калі адключыцца апошняя лінія сувязі з айчыннай энергасеткай, ЗАЭС акажацца ў чарговым блэкаўце, што з'яўляецца цяжкім парушэннем умоў бяспечнай эксплуатацыі станцыі», — сказаў кіраўнік «Энергаатама» Пётр Коцін.

«Энергаатам» нагадаў, што з пачатку расійскай акупацыі АЭС перажыла восем поўных блэкаўтаў і адзін частковы.

«Радыяцыйны фон на станцыі і прылеглай тэрыторыі без змен і знаходзіцца на ўзроўні, які адпавядае нармальнай эксплуатацыі энергаблокаў і не перавышае натуральных фонавых прыродных значэнняў», — гаворыцца ў паведамленні ЗАЭС, якую кантралююць расіяне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?9

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай Камароўкі з'явіўся канкурэнт. Якія цэны на гэтым «сакрэтным» рынку?5

Пуцін узнагародзіў Андрэя Лемяшонка і ігуменню Гаўрыілу13

Ціханоўскай часова вярнулі ранейшую ахову16

Магутны выбух адбыўся на абаронным заводзе ў Стэрлітамаку2

Прылепін: Могілкі ва ўсіх нашых гарадах сталі вялізныя13

Сучаснае беларускае фэнтэзі прызналі «экстрэмісцкім»3

Еўрапейскія дыпламаты кансультаваліся з Ціханоўскай з нагоды прапановы беларускіх уладаў аб сустрэчах11

Лукашэнку расказалі, што пасля ягонага візіту ў Лошыцу мікрараён ахапіў вясельны бум10

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС65

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?9

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць