Грамадства

Родныя зніклага ў «Крокусе» жыхара Баранавіч паехалі на апазнанне

Увечары 24 сакавіка ў кватэры жыхара Баранавічаў Віталя Куліка раздаўся тэлефонны званок. Суразмоўца на тым канцы провада запрашаў членаў сям'і выехаць у Маскву на апазнанне сваяка, які загінуў у выніку тэракту ў канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол» у Падмаскоўі, піша баранавіцкая газета «Наш край».

Вадзім Кулік больш за 7 гадоў працаваў ахоўнікам у «Крокусе» і мае шмат здымкаў са знакамітасцямі

— Мы з жонкай адразу ж выехалі ў Маскву, — распавядае Віталь. — Мой брат, Вадзім, працаваў ахоўнікам у гэтай канцэртнай зале і якраз дзяжурыў у дзень тэракту. Пра трагедыю мне паведаміла агульная знаёмая ўвечары 22 сакавіка. Я адразу ж патэлефанаваў Вадзіму ў 22 гадзіны, але ягоны тэлефон не адказваў. Увесь гэты час з ім спрабавалі звязацца многія сваякі, сябры, знаёмыя, — безвынікова. І вось — страшны вячэрні званок 24 сакавіка. Нашы апошнія надзеі разбурыліся.

Віталь кажа, што ў расійскую сталіцу меў намер паехаць і бацька (мама памерла ў 2011 годзе), аднак ён хворы на дыябет. 

— А нас папярэдзілі, што, магчыма, давядзецца праводзіць генаскапічную экспертызу для ўстанаўлення яго асобы, бо чалавек моцна абгарэў, і таму давядзецца затрымацца. Па той інфармацыі, якой мы валодаем, Вадзім аказаўся на шляху бандытаў і да апошняга ратаваў людзей, — кажа ён.

Па словах Віталя, Вадзім гадоў 7-8 працаваў ахоўнікам у «Крокус Сіці Холе». Раз-два за месяц прыязджаў дадому. Па злым року, ён з'ехаў у Расію ўсяго толькі за два дні да трагедыі.

4 чэрвеня Вадзіму Куліку споўнілася б 45 гадоў. У яго ёсць дачка. У Баранавічах ён быў начальнікам штаба лінейнага аддзялення міліцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

«Страцілі ўсё, акрамя жыцця». 85 гадоў таму ўнука прэзідэнта Гродна вывезлі з горада ў чамадане — зараз ён па крупінках узнаўляе гісторыю сям'і2

Шматдзетнага бацьку-верніка прызналі яшчэ і тэрарыстам1

Кампанія Трампа будзе выпускаць імянныя мабільнікі з цікавым тарыфным планам2

Хто такі Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі і наколькі ўплывовая яго сям'я2

Беларускі экс-міністр прырос актывам у Польшчы, але не забывае пра Расію3

Пад Данецкам расійскі вайсковец злавіў жонку з палюбоўнікам, вывез яго ў поле і расстраляў з аўтамата7

Ілан Маск апублікаваў вынікі аналізаў мачы на наркотыкі5

Расіянін выскачыў у Літве з цягніка падчас руху, яго шукае паліцыя1

Як адрозніць часовае выпадзенне валасоў ад аблысення? Тлумачыць трыхолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць