Грамадства1313

Беларусь трапіла ў топ-10 краін свету з самым высокім узроўнем разводаў

Даследаванне праводзіла амерыканская кампанія Petrelli Previtera, якая займаецца пытаннямі сямейнага права. Яе супрацоўнікі падрыхтавалі спіс з дзесяці краін з самым высокім узроўнем разводаў у свеце і паспрабавалі выявіць прычыны гэтага.

Фота: Ananyaporn Sandee / vecteezy.com

У першай пяцёрцы рэкардсменаў па разводах апынуліся Мальдывы, Казахстан, Гуам, Расія і Малдова. Беларусь заняла 6-е месца з паказчыкам 3,7 развода на 1 тысячу чалавек. Даследчыкі лічаць, што такі ўзровень разводаў мае выклікаць трывогу.

Галоўнымі прычынамі развалу шлюбаў у краіне назвалі распіццё гарэлкі як частку культуры, што можа прыводзіць да алкагалізму і злоўжыванняў. А таксама такія праблемы, як беспрацоўе, беднасць, гвалт у сям'і і адсутнасць жылля ў выніку ўрбанізацыі.

Таксама адзначаецца лёгкасць вырашэння разводных пытанняў. Напрыклад, развод па ўзаемнай згодзе можа быць ухвалены на працягу 1-2 месяцаў пры ўмове, што ў шлюбе няма непаўналетніх дзяцей або маёмасных спрэчак.

Каментары13

  • анекдот
    06.04.2024
    тэлефаную нядаўна ў ЗАГС удакладніць дэталі, як раптам чую:
    - я не магу вас развесці. у мяне 190 заяў.
    кладу трубку і думаю - упс. а гэта як? што значыць не магу? а хто тады? 🙄
  • Тадэвуш
    06.04.2024
    Пасля фальсіфікацыі выбараў 2020 тут усе ў стане ворагаў. Лукасіп абрынуў жыццё ў гаўно.
  • Менш чым раней
    06.04.2024
    Здзiвiý толькi Казахстан. Беларусь 15 год таму была ý лiдарах па разводах, маючы "Срэбраны медаль" у сусветным антырэйтынгу разводаý i паказчык 4,63(супраць 3,7 зараз), усё так жа прайграючы Мальдзiвам. Казахi, расейцы i малдаване нас апярэдзiлi.

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ34

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць