У ведамстве кажуць, што гэта мера ў адказ, пры гэтым назвы заблакаваных СМІ не пералічваюць.

Фота: БелТА
Міністэрства інфармацыі Беларусі паведаміла пра абмежаванні доступу да шэрагу СМІ Літвы, Латвіі і Эстоніі. Ведамства заяўляе, што гэта мера ў адказ на рашэнне ўладаў краін Балтыі заблакаваць доступ да беларускіх дзяржСМІ.
Нацыянальная рада электронных СМІ Латвіі раней заблакавала на тэрыторыі краіны доступ да сайтаў тэлеканала АНТ і газеты «Беларусь сегодня».
Сёння Мінінфарм застаўся без кіраўніка: міністр Уладзімір Пярцоў атрымаў пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.
- Што вядома пра Уладзіміра Пярцова, які стаў галоўным ідэолагам Беларусі
- Мінінфарм асудзіў блакіроўку беларускіх СМІ, але гэта не тое, пра што вы падумалі
- «Чужыя каштоўнасці і прыярытэты ўкладаюцца ў неакрэплыя розумы». Віцэ-прэм'ер даручыў Мінінфарму змагацца з блогерамі
- Віцэ-прэм'ер Петрышэнка паставіў амбітныя задачы перад дзяржаўнымі СМІ
- Творча адораныя «сапраўдныя дзяржаўнікі», якія малююць палітычныя карыкатуры. Такія людзі маюць прынесці росквіт дзяржаўным СМІ
 
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
        
Каментары