«Высокая верагоднасць абрынання». Пад Смалявічамі закрыюць мост цераз Плісу
Рэканструкцыя зойме паўгода.

Фота: Смолевичи. Новости.
Аўтамабільны мост праз Плісу на 12-м кіламетры трасы Смалявічы — Жодзіна закрыюць на рэканструкцыю.
Абследаванне моста выявіла крытычныя дэфекты, якія пагражаюць бяспецы руху. Акрамя таго, ёсць высокая верагоднасць абвальвання пліт пралётных пабудоў, паведамляюць у «Мінскаблдарбудзе».

Фото: Смолевичи. Новости.
Мост закрыюць 24 красавіка. Рэканструкцыя арыенціровачна зойме 6 месяцаў. Аўтамабілістам прапануецца ехаць у аб'езд па маршруце Слабада — Навасады, Дарожны — Пліса — Зарэчча, Смалявічы — Жодзіна.
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары