Усяго патроху22

Два падазраваныя ў крадзяжы з абменніка «Абсалютбанка» былі супрацоўнікамі гэтага банку

Падрабязнасці нападу на абменнік і затрымання злачынцаў.

Два з чатырох затрыманых падазроных у крадзяжы грошай з пункта абмену валют «Абсалютбанка» ў сталічным універсаме «Цэнтральны» з’яўляліся супрацоўнікамі гэтай банкаўскай установы, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Два іншыя ўдзельнікі злачыннай групы — раней судзімыя.

Нагадаем, злачынства было ўчынена 18 снежня 2009 года ад 14.00 да 15.00. Злодзеі выкралі з сейфа прыблізна 64 млн. рублёў. Яны трапілі ў абменны пункт тады, калі касір пайшла на абед. Для ўчынення крадзяжу спатрэбілася ўсяго некалькі хвілін. На месцы злачынства злодзеі не пакінулі ніякіх слядоў. Злачынцы на працягу месяца дасканала вывучалі раён, месца будучага злачынства, графік працы абменнага пункта і г.д.

У групе ролі былі дакладна размеркаваны:

у задачу двух супрацоўнікаў банка ўваходзілі ўсе нюансы, звязаныя з магчымасцю імгненнага пранікнення ў абменны пункт, а ў задачу двух раней судзімых маладых людзей — магчымасць ажыццявіць крадзеж, не пакідаючы слядоў і зачэпак для сышчыкаў. Спачатку былі затрыманы тры падазраваныя.

Чацвёрты на выкрадзеныя грошы адпачываў за мяжой.

19 студзеня ў адным з маскоўскіх аэрапортаў супрацоўнікамі мінскай міліцыі ва ўзаемадзеянні з расійскімі калегамі ён быў затрыманы каля трапа самалёта, які вярнуўся з Егіпта. У дачыненні да затрыманых расследуецца справа на падставе ч. 4 арт 205 Крымінальнага кодэкса. Зараз у дачыненні да падазраваных праводзіцца комплекс следчых мерапрыемстваў. Правяраецца іх датычнасць да ўчынення іншых такіх злачынстваў.

У прыватнасці, разбойнага нападу 10 снежня на абменны пункт «Абсалютбанка» ў сталічным універсаме «Аўтазаводскі», калі была забіта касір.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць