Культура

У цэнтральнай частцы ЗША з'явіцца новы беларускі грамадска-культурны цэнтр

Беларусы Мінеапаліса набылі сабе ва ўласнасць двухпавярховы будынак непадалёк ад цэнтра. Там плануецца стварыць апартаменты для часовага пражывання ўцекачоў з Беларусі, канферэнц-залу, каворкінг, офісы і цэнтр прыёму і адпраўкі гуманітарнай дапамогі, паведамляе Belarus.info. 

Прыблізная плошча памяшкання 10 000 квардатных футаў, ці каля 929 квадратных метраў.

Арганізатарам і асноўным выканауцам праекта з'яўляецца Павел Сакурэц.

«Насамрэч, мы шукалі будынак ужо гадоў пяць. Увесь час на рынку былі вельмі вялікія кошты. А зараз з’явіўся будынак за чатырыста тысяч, і калі кошт апусціўся да трохсот тысяч, то я вырашыў яго купіць. Колькі людзей дапамагалі яго набыць? Прыблізна дзесяць чалавек склаліся па пяцьдзясят даляраў. Што тычыцца астатніх грошай, то я паклаў задатак сто тысяч і яшчэ дзвесце тысяч мне даюць фінансаванне на пяць гадоў,» — пракаментаваў Павел.

Цяпер плануецца цалкам перабудаваць усё, каб стварыць офісы, каворкінг, залю для выступаў беларускіх артыстаў. «Але самая галоўная мэта, — адзначыў Павел Сакурэц, — гэта зрабіць своеасаблівы хаб».

Будаўнічыя работы пачнуцца 25 красавіка і будуць доўжыцца ад шасці да васьмі месяцаў. 

«Каб усё зрабіць, неабходна ўкласці яшчэ чатырыста тысяч на рамонт. Таму пабачым, ці буду я браць суду на гэтую суму, бо не хацелася б такія грошы самому выкладаць. Там пабачым.» — дадае арганізатар.

Праект можна падтрымаць фінансава, каб паскорыць працу.

Такім чынам на мапе з’явіцца яшчэ адна беларуская кропка, сярод якіх ужо ёсць гарамадска-культурная зала пры саборы святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне, беларускі цэнтр у Саўт Рыверы (штат Нью-Джэрсі), фундацыя Крачэўскага ў Куінз (горад Нью-Ёрк), а таксама шэраг прыходаў беларускіх цэркваў Нью-Джэрсі і Нью-Ёрку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць