Грамадства11

Сёлета цэнтралізаваны экзамен па кітайскай мове ў Мінску будзе здаваць толькі адзін чалавек

11 клас у сталіцы заканчваюць больш за 12 тысяч дзяцей. Адна з асаблівасцяў гэтага года — некалькі іншыя тэрміны здачы ЦЭ.

Ілюстрацыйнае фота учисьучись.рф

Навучальны год для выпускнікоў 11-х класаў заканчваецца 25 мая. І ўжо 27-га іх чакае першае выпрабаванне — цэнтралізаваны экзамен па прадмеце па выбары, 30-га — па рускай або беларускай мове, пішуць Мінск-навіны.

— Усяго для ўдзелу ў ЦЭ зарэгістравалася больш за 12 380 мінскіх навучэнцаў. З іх рускую мову напішуць 10 800 чалавек, астатнія спыніліся на беларускай.

У якасці другога прадмета на цэнтралізаваным экзамене выбралі матэматыку 4 775 хлопчыкаў і дзяўчынак, грамадазнаўства — 1 800, біялогію — 1 600. Менш за ўсё ахвотных напісаць кітайскую мову — 1 чалавек.

Звестак па Мінску ў мінулым годзе няма, але ў 2023 годзе па краіне кітайскую мову здавалі 22 школьнікі, прычым двое набралі па 100 балаў.

Але для паступлення ў ВНУ многім абітурыентам спатрэбяцца яшчэ і сертыфікаты ЦТ. Гэтыя выпрабаванні пройдуць 3 і 6 чэрвеня.

Каментары1

  • Жыве Беларусь
    19.04.2024
    Беларуска-кітайскае сяброўства ў адным факце)))

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі2

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

У турме ў Эквадоры знайшлі дзясяткі павешаных вязняў1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага7

На таргі трапіў загадкавы недабудаваны замак з 1990‑х недалёка ад Мінска

Па дарозе ў Мінск пад Дзяржынскам учора ўтварыліся вялікія заторы2

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі2

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць