Свет8989

У Кіеве пачалі эвакуацыю дзвюх бальніц з-за выказвання Церцеля

Улады Кіева тэрмінова пачынаюць эвакуацыю дзвюх бальніц, адна з якіх дзіцячая, што размяшчаюцца на вуліцы Багатырскай у Абалонскім раёне ўкраінскай сталіцы. Гэта звязана з тым, што «ў інтэрнэт-медыя масава распаўсюджваецца відэа, дзе фактычна анансаваны ўдар ворага па гэтых медыцынскіх установах. І што, нібыта, у гэтых бальніцах знаходзяцца вайскоўцы», піша «ВВС Украіна».

Іван Церцель

«Гэта абсалютная хлусня і правакацыя ворага, якую ён спрабуе выкарыстаць для ўдару па сацыяльнай інфраструктуры сталіцы», — гаворыцца ў заяве Кіеўскай адміністрацыі.

Каб засцерагчы хворых дзяцей, іх бацькоў і медыцынскі персанал, улады сталіцы зараз робяць усё магчымае, каб перавезці пацыентаў і медыкаў у іншыя медустановы Кіева.

«Горад звярнуўся да СБУ, Міністэрства аховы здароўя па дапамогу і праінфармаваў адносна захадаў, якія прымае для захавання жыцця і здароўя пацыентаў і персаналу бальніц», — гаворыцца ў экстраннай заяве.

Як даведалася «ВВС Украіна», гэтыя дзеянні ўладаў Кіева звязаныя з ускоснымі пагрозамі ўдару па кіеўскіх бальніцах кіраўніка КДБ Беларусі Івана Церцеля.

Гэтая заява прагучала на пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу. Там Церцель абяцаў супрацьдзейнічаць міфічным тэрарыстам з Украіны, і ў ходзе гэтага прагучала пагроза ў дачыненні да бальніц Кіева.

«Усе гэтыя людзі і іх планы нам вядомыя. У барацьбе з тэрарызмам дзейнічаем па законах ваеннага часу. Сярод тэрарыстаў ёсць забітыя і параненыя, іх напаткае пакаранне, нягледзячы на тое, што сваім логавам яны абралі кіеўскія бальніцы па адрасе Багатырская 30, 32, дзе схаваліся за спіны хворых дзяцей», — заявіў старшыня КДБ Беларусі.

Каментары89

  • Вось так
    26.04.2024
    Спынiце iм у адказ усе iх НПЗ калi па дзецям цi па бальнiцам удараць. I усю гэту лукасвору знясуць як у Румынii сам iх электарат.Пара ўжо зачынiць iм iх пысы якiмi вякаюць праз iх крамлеўскiя iх гаспадары.
  • Камісар Жюв
    26.04.2024
    Лепей было фантамаса папярэдзіць, калі нешта туды прыляціць, Мазырскага НПЗ больш ня будзе.
  • Бадзёры
    26.04.2024
    Уладам Украіны трэба проста патлумачыць гэтым недалёкім пачварам што мазырскі НПЗ проста хутка знікне, калі што. І адразу раты прыкрыюць.

Цяпер чытаюць

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве дэмантуюць помнік Міхаілу Булгакаву ў цэнтры горада113

Рубіа: Нас не хвалюе рытарычная падтрымка Расіяй Венесуэлы3

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў32

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць