Свет1111

У Германіі збілі знакамітага майстра даносаў

18-гадовы Ніклас Матэі, вядомы як майстар даносаў, падвергнуўся нападу ў суботу ўвечары, калі ён сядзеў ля чыгуначнага вакзала на пасажырскім крэсле машыны свайго сябра-стрымера з Брандэнбурга.

Ніклас Матэі. Фота: BILD

Аўтамабіль акружылі некалькі дзясяткаў чалавек. Падчас размовы на падвышаных тонах адзін з людзей раптам ударыў яго па твары праз адкрытае акно. Ніклас сам выклікаў хуткую і паліцыю, піша BILD.

За апошні час 18-гадовы Ніклас Матэі з Грэфенхайніхена (зямля Саксонія-Анхальт на ўсходзе Нямеччыны) стаў вядомы на ўсю краіну. Ён называе сябе ў сацсетках майстрам даносаў, за мінулы год ён напісаў на землякоў 4227 скарг. У іх ліку — даносы на галінку, якая ўпала на дарогу, і гучны пыласос. 

Ніклас хваліў спецслужбы Кітая і выступіў за адраджэнне «Штазі» — рэпрэсіўнае Міністэрства дзяржбяспекі ГДР.

Каментары11

  • Валет
    28.04.2024
    Ён шукаў славы і ён яе знайшоў.
  • Dred
    28.04.2024
    Здавалася, што ў Нямеччыне развітая грамадзянская супольнасць, але ж адчуввецца, што дэмакратыя яшчэ недасяжная для шматлікіх грамадзян. Калі у вас праблемы з даносчыкамі, вам абсалютна ніхто не замінае блакаваць іх даносы сваімі волевыяўленнямі. На кожны данос пішаце сваіх два і ён ужо заблакуецца. Гэта ж так лёгка. Можна на даносчыка падаць у суд калі яго данос ілжывы. Некалькі актыўных грамадзян могуць любога фанатычнага даносчыка паставіць на месца на раз два цывілізавана і эфектыўна. Але ж не, будзе 100 тыс сядзець на адным месцы роўна і бурчаць з дуляй у кішэні, а пасля ў адзін момант наваліцца талпой на аднаго. Спадзяюся, што хлопец навучыць усё быдла, якое на яго напала, што яно жыве даўно не ў джунглях і што нават у аднаго грамадзяніна супраць натоўпу ёсць адзін моцны рычаг, які называецца дзяржава.
  • Валуев
    28.04.2024
    Хорошо, но мало …

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Смаргонскага раёна зрабіў музей на сцяне адрыны1

«Просты чалавек сабе такое дазволіць не можа». Беларуска паказала, што купіла на 440 рублёў для сябе і дваіх дзяцей13

Гэта не вызваленне, а дэпартацыя. Дуліна адказала Рудкоўскаму38

Не насіце гэтых гадзіннікаў з касцюмам! Правілы выбару мужчынскіх гадзіннікаў 10

У Расіі дзіця захлынулася ў ванне, маці засілілася. А бацька? Даўно загінуў на «СВА»7

Келаг: 19 дронаў у Польшчы не могуць быць выпадковасцю, Пуцін ссоўвае межы дазволенага4

Дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод і чыгунку ў Ленінградскай вобласці — грузавы цягнік сышоў з рэек4

На дне беларускага возера знайшлі старажытнае паселішча. Яго месца вучоныя трымаюць у тайне11

Жонка і падчарка Аляксандра Глеба запусцілі ўласны брэнд жаночага адзення. Будуць канкураваць са сваячкай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага13

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць