Грамадства22

«Паехала да былога мужа па аліменты, а пасадзілі за шпіянаж». Гісторыя яшчэ адной украінкі, якую асудзілі ў Беларусі

Сярод зваротаў у КДБ, якія выклалі ў сеціве «Кіберпартызаны», стала вядома пра гісторыю яшчэ адной украінкі, якую ў Беларусі асудзілі за разведную дзейнасць, піша «Радыё Свабода».

У жніўні 2023 года дзве сястры, грамадзянкі Украіны, паехалі ў Беларусь у сямейных справах. Адна з іх адседзела ў следчым ізалятары 5 месяцаў і змагла вярнуцца ва Украіну, а другую асудзілі на 3 гады зняволення за нібыта разведную дзейнасць на карысць Украіны. Радыё Свабода мае іх рэальныя імёны, але ў публікацыі іх змянілі ў мэтах іхнай бяспекі.

Абедзве ўкраінкі — жыхаркі Чарнігава. Улетку 2023 года яны паехалі ў Беларусь разам са сваімі дзецьмі. У адной з іх колішні муж — беларус, і яна хацела забраць у яго аліменты на чатырнаццацігадовага сына.

Іх абедзвюх затрымалі з-за падазрэння ў разведнай дзейнасці на карысць Украіны. У тэлефоне знайшлі здымак вайсковай тэхнікі, які зрабіў яе сын.

У КДБ Беларусі звярнуўся Мікола П., каб высветліць падставы затрымання сваёй жонкі Кацярыны П., якая суправаджала сваю сястру ў паездцы.

«Так, я звяртаўся. Мая жонка ўжо дома, але яе сапраўды затрымлівалі. Ёй інкрымінавалі разведную дзейнасць, шпіянаж. Яна пяць месяцаў сядзела ў ізалятары, але потым яе вызвалілі, нават не ведаю, як гэта адбылося. Бо я ж туды не мог паехаць — жонцы казалі, што калі прыедзе муж, то яго дакладна пасадзім», — сказаў Свабодзе Мікола П.

А сястра Кацярыны, дадаў Мікола П., і цяпер сядзіць. «Знайшлі нібыта нейкі здымак у сына, яна з сынам ехала. У яе колішні муж — беларус і не выплачваў аліментаў, і яны паехалі разбірацца, а іх там затрымалі. А малы ўзяў і сфоткаў нейкую вайсковую тэхніку, і за гэта пасадзілі маці. Далі ёй тры гады», — патлумачыў украінец.

Паводле яго слоў, яны ехалі ў Гомель, але іх затрымалі неўзабаве пасля перасячэння мяжы. «Сястра Кацярыны сядзела ў ізалятары, а цяпер ужо перавялі на турму. З улікам таго, што адседзела ў ізалятары, лічыцца, што яна ўжо адседзела там адзін год», — паведаміў Мікола П.

«Дзяцей мы змаглі вярнуць. Яе сыну цяпер 14 гадоў, а майму 15, яны былі разам і змаглі выехаць. Іх там не кантралявалі, і мы папрасілі знаёмых ім дапамагчы вярнуцца дадому», — адзначыў украінец.

З пачатку расійскага ваеннага ўварвання, якое падтрымаў Аляксандр Лукашэнка і вайсковае кіраўніцтва Беларусі, на беларускай тэрыторыі перыядычна затрымлівалі грамадзян Украіны і судзілі за шпіянаж, агентурную ці разведную дзейнасць. Агульная колькасць асуджаных у Беларусі грамадзян Украіны невядомая.

Каментары2

  • Юстас
    02.05.2024
    Я не розумію,яким бараном (вівцею) треба бути щоб їхати в Білоруссію....
  • Игры Престолов.
    02.05.2024
    Да уж! Какой мужик пошел - за алименты СВОЕМУ ребенку удавится. Деды, которые давно отстояли свою землю, в гробу перевернулись. Действительно генетический мусор! Война - территория т.н. мужчин? Как все печально и тоскливо. Люди! Опомнитесь! Ау!
    И я не только про этих женщин из статьи, я вообще о жизни.

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць