«Дзе прысуд, неверагодныя? Фактура ёсць? Няма?»

Даносчыца апублікавала ў сваім тэлеграм-канале вызначэнне Эканамічнага суда Гродзенскай вобласці па пазове супраць яе з боку мясцовага выдання «ГроднаІн». СМІ хацеў абараніць дзелавую рэпутацыю пасля таго, як Бондарава назвала яго экстрэмісцкім у чарговым сваім накаце.

Суд пакінуў пазоў без разгляду, бо бакі падпісалі пагадненне аб урэгуляванні спрэчкі праз медыятара. Гэты факт Бондарава выкарыстала, каб у чарговы раз накінуцца на «бчбесаў», якія, на яе думку, хлусяць і зарана пачалі святкаваць перамогу.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары