Грамадства11

Пракоп'еў, Колб, Жамчужны. 400 беларусаў дадалі ў расійскую базу вышуку за тры месяцы

У лютым у базе было больш за 3100 беларусаў. За тры месяцы яна папоўнілася на больш чым 400 імёнаў беларусаў. Яшчэ 200 імёнаў выдалілі з вышуку.

Вадзім Пракоп'еў. Фота: Наша Ніва

«Медыязона» абнавіла спіс беларусаў, якіх шукаюць у Расіі.

Добраахвотнікі

За тры месяцы ў вышук дадалі каля 30 беларусаў, якія звязаны з добраахвотніцкімі падраздзяленнямі ва Украіне. Сярод іх — загінулыя ў баі экс-палітвязень Васіль Парфянкоў і Данііл Ляшук.

У спісе пазначаны Арцём Войніч — адзін з заснавальнікаў і начальнік штаба палка імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным «Ваніш», экс-міліцыянт Вячаслаў Граноўскі, мінамётчык «Альгерд» Алег Аўчыннікаў, салігорац Васіль Верамейчык, камандзір батальёна Ігнат Кірэеў, Іван Тамашэвіч, Юрый Сатаноўскі, Дзмітрый Палойка, Дзмітрый Белагорцаў і Рудольф Ягорэнка, палітвязень 2011 года Аляксандр Малчанаў, які сарваў чырвона-зялёны сцяг з будынка КДБ у Мінску, Ігар Кляўко, кіраўнік мабілізацыйнага пункта палка, брат загінулага падчас пратэстаў маладзечанца Мікіты Крыўцова Павел Кухто.

У вышук абвешчаныя і іншыя байцы, чые імёны можна знайсці ў зліве праўладных хакераў — Яўген Бундзялееў, Ігар Кучаравенка, Вячаслаў Радзюк, Аляксей Назараў, Дзмітрый Лысковіч, Аляксандр Пазняк і іншыя.

Таксама адшукваюцца Аляксандр Стральцоў, які браў удзел у тэрабароне, і былая вайскоўка Вераніка Яновіч.

Палітзняволеныя

Больш за 30 імёнаў з 400 — былыя палітвязні. Сярод іх: былая галоўная рэдактарка выдання «Новы Час» Аксана Колб, Аляксандр Шышко, вызвалены ў лютым 2024 года Мікалай Яромскі, маладзечанец Сяргей Сідаровіч, фігуранты карагоднай справы Віталь Брыцько, Андрэй Ляшко, Алеся Крамчаніна і Ілля Ягораў, мазырчук Сяргей Коршак, праграміст Андрэй Пазняк, бартэндар Васіль Цяленчанка, Андрэй Марціновіч, ураджэнец Украіны Дзяніс Князеў, віляйчанін Ігар Санкевіч, Канстанцін Шышко, акцёр Андрэй Трызубаў, ураджэнец расійскага Омска Ілля Лубянаў, гродзенец Сцяпан Васілевіч, мінчанін Мацвей Будніцкі і Павел Дубаў, рэжысёр Юрый Радзькоў, актывіст Ілля Міронаў, музыкант Уладзіслаў Наважылаў, Паліна Ляшко, Таццяна Петруковіч, Марыя Бабовіч, мінчанка Кацярына Еўдакімава.

У базу вышуку трапілі палітвязні Ілля Чудзін і Яўген Іванцоў; іх прысуды невядомыя. Шукаюць і Міхаіла Жамчужнага, які выйшаў на волю ў 2021 годзе, і затрыманую ў лютым ураджэнку Нароўлі, якая жыла ў Літве, Таццяну Арахоўскую.

Шукаюць і завочна асуджаных да двух гадоў калоніі Аляксандра Цярлюка, Анатоля Астроўскага і Віктара Пузана.

Адвакатка, палітыкі, актывісты

У вышук абвешчаны асуджаны да 25 гадоў завочна палітык і блогер Вадзім Пракоп'еў, заснавальнік Фонду дапамогі Okno na Wschód Павел Міцкевіч, супраць якога распачатая «спецвытворчасць», актывіст «Маладога Фронту» Віталь Цішчанка і сустаршыня арганізацыі Андрэй Цянюта.

У спісе апынуўся доктар-рэаніматолаг Уладзімір Мартаў. У вышук абвешчаныя пазбаўленая ліцэнзіі адвакатка Алена Шынкарэвіч і суддзя Аляксей Пацко, праваабаронца Алена Маслюкова.

Шукаюць актывістаў Ігара Случака і Аліну Нагорную, актывіста Філіпа Шаўрова, рэдактара інтэрнэт-выдання «Витебский курьер news» Аляксандра Корнышава, давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Ганны Канапацкай Ежы Грыгенчы, актывістку АГП надзею Гацак, Юлію Чурыловіч, святара з Гродна Георгія Роя. Сілавікі шукаюць жонку журналіста Змітра Лупача Кацярыну і жонку палітвязня Паўла Мажэйкі Ірыну Чарняўку. Дызайнерку Ірыну Хвайніцкую, музыку Ганну Ляпяшкевіч і Марыю Рогаву, супраць якой пачалі «спецыяльную вытворчасць».

У вышук абвешчаны пінчук Сяргей Сянько, які перасёк мяжу з Украінай і запісаў відэа з просьбай аб палітычным прытулку, Валерый Сляпухін, які пераехаў з Гомеля ў Кіеў.

Каментары1

  • HP
    15.05.2024
    Вот же негодники: и меня добавили! Теперь вот не смогу посетить россию хоть раз, что давно хотел сделать(нет).

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пашыраць і падоўжаць некалькі вуліц

Расійскі дрон прыляцеў у жылы дом у самым цэнтры Львова ВІДЭА1

«Дома не будзе ўжо. Усё». Стала вядома, што за выбух адбыўся ў вёсцы пад Гроднам

У Кітаі пачалі барацьбу за маральнасць, у выніку мы можам купляць выдатнае віно танней5

Першы раз у гісторыі: у Крыме ўкраінцы знішчылі расійскую пускавую ўстаноўку і дзве гіпергукавыя ракеты2

У вёсцы пад Гроднам адбыўся моцны выбух у чатырохкватэрным доме ВІДЭА

Сталіністу з Брэста забаранілі згадваць Лукашэнку на экскурсіях3

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча12

Наўседа сказаў, што Коўл пытаўся ў яго пра магчымасць аднаўлення палітычнага дыялогу з Мінскам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць