У Оршы 27 траўня адбудзецца суд па замене палітвязню Юрыю Касцюку рэжыму ўтрымання на турэмны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Іна Кохава, піша «Вясна».

Юрыя Касцюка, якога восенню 2022 года таемна вывезлі з Расіі ў Беларусь, асудзілі да 4 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пяць месяцаў ён утрымліваўся ў расійскім следчым ізалятары, яшчэ тры месяцы — у беларускім.
Касцюка абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Паводле версіі абвінавачвання, Юрый дапамагаў іншым палітвязням: папрасіў знаёмых адкрыць польскую банкаўскую картку, куды атрымліваў грошы ад Bysol і By_help, якія пасля накіроўваў сваякам палітвязняў. Грошы на дапамогу атрымліваў ад «арганізацый, якія пазіцыянавалі сабе як праваабарончыя».
Сам Юрый на судзе віну не прызнаў і адмовіўся даваць паказанні.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары