Кіно11

Аліса ў краіне жахаў

Чарговы фільм Ціма Бёртана, апошняя роля Хіта Лэджэра, чацвёрты Шрэк і новыя рэінкарнацыя Робін Гуда і Дзівоснай Алісы… 6 жахалак і фантастычна-прыгодніцкіх стужак-прэм’ер 2010-га. Піша Ліза Кавальчык.

Чарговы фільм Ціма Бёртана, апошняя роля Хіта Лэджэра, новыя рэінкарнацыя Робін Гуда і Дзівоснакраёвай Алісы… 6 жахалак і фантастычна-прыгодніцкіх стужак-прэм’ер 2010-га.

1. Паспяхова паказаная ў пазаконкурснай праграме Канаў стужка Тэры Гільяма «Фантазіум доктара Парнаса» на гэтым тыдні (з чацвярга) прыязджае да нас. Яна распавядае пра ўгоду дырэктара вандроўнага цырка, ілюзіяніста, з Шатанам і пра падарожжы ў паралельныя сусветы. Тут — акторскае сузор’е: ад Джоні Дэпа і Крыстофера Пламера да сіпатага выканаўцы блюзаў Тома Ўэтса. І яшчэ — гэта апошняя роля Хіта Лэджэра («10 рэчаў, якія я ненавіджу ў табе», «Гісторыя рыцара»). У «Фантазіуме» Лэджэр сыграў вісельніка.

2. «Аліса ў краіне цудаў». Неаказачнік Цім Бёртан («Эдвард Рукі-нажніцы», «Чарлі і яго шакаладная фабрыка», «Бэтман»), бачыць свет на свой крыху здзяцінелы капыл. Але гэтым разам усё будзе па-даросламу. Амаль. Усе старыя героі (Чырвовая Каралева, Белая каралева, Соня, Чашырскі Кот) мо і застануцца ў сваім узросце, але самой Аліса падрасце да 19-ці гадоў ды кінецца на ўцёкі ад свайго нялюбага жаніха.

Наагул, мяркуючы па кінапрадвесніку (трэйлеру), нас чакае калі не шматкаларыйныя кашмары, дык прынамсі жахалка-лайт з заўсёднымі містычнымі выхадкамі Бёртана. Акторы — усюдыісны Джоні Дэп, а таксама Хелэн Бонэм Картэр і Эн Хэтэўэй. Чаканая гэтак доўга прэм'ера - у сакавіку.

3. Рэжысёр Рыдлі Скот ніколі не пакіне свайго ўлюбёнага гладыятара Расэла Кроў. Ён яго адно перакіне ў часе, пераапране сугучна часу, і зноў прымусіць змагацца за аднаўленне справядлівасці. Гэтым разам у Шэрвудскім лесе, супраць сярэднявечнага англійскага істэблішменту. Так-так, слаўны хлопец «Робін Гуд»вяртаецца, а поруч з ім рудая прыгажуня Кейт Бланшэт.

4.«Як прыручыць цмока». Гэты мульцік зрабілі, відаць, каб глядач не вельмі палохаўся сёлета. Гэтая пацешная анімацыя пра Хікупа Харэндуса Хэдака ІІІ, спадкаемца трона каралеўства вікінгаў, які пакутуе на адну крыхотную праблемку: ён, у процівагу сваім продкам, не герой. Нават выправіўшыся забіць самага-самага, жахліва-забойчага, цмока, Х.Х.Х.-ІІІ знаходзіць замест пачвары бяззубую рэптылію. Няма чаго рабіць: скандынаў знаёміцца з цмокам, і разам яны рушаць на пошукі ўжо сапраўдных прыгодаў. Мы ў адказе за тых, каго збіраемся забіць.

5. «Шрэк», які выйшаў як выходзіў у кінастудыі «Дрымворкс», спаборніку «Дыснэя», пакрысе ператвараецца ў серыял, ды ў маі вяртаецца з чацвертай часткай. Сюжэт: ужо сямейны, з дзеткамі, Шрэк, быццам бы прызвычаіўся да ціхамірнасці хатняга жыцця, але сумуе па неўтаймаваных прыгодах з мінулых гадоў/серыяў.

Каб кінуцца назад у экшэн, ён заключае дамову са злавесным карлам, які перакідвае яго, моў Марфей Нэа, у іншую рэальнасць — там ні дзетак, ні жонкі. Гаваркі аслюк у той паралельнай рэчаіснасці робіцца ўзважаным інтэлектуалам, кот у ботах мяняе шаблю на ружовы лук, а ён і Фіёна, яго любая Фіёна, незнаёмыя адно аднаму. У дадатак шчыруе цэлае падполле казачных герояў, які са зброяй у руках змагаюцца за лепшую долю для зялёных пачвараў. Шрэка мы ўбачым у маі.

6. І на дэсерт: айчынная жахалка «Масакра» ад рэжысёра «Містэрыі. Акупацыя» Андрэя Кудзіненкі.

Кудзіненка цвердзіць, што здымае ў стылі bulba-horror, пераймаючы традыцыі фантастычных, пераплеценых з фальклорам твораў Яна Баршчэўскі і Уладзіміра Караткевіча. Але «Бульба-Хорар» —гэта не традыцыйная стужка жахаў, «Бульба Хорар» гэта калі і страшна, і смешна.

Дзеянне карціны адбываецца на фоне паўстання 1863 г. У маёнтак графа Пазуркевіча прыбывае малады чалавек, што мае намер вучыцца выяўленчаму мастацтву ў Італіі, аднак не мае сродкаў і, задумаўшы галавакрутную авантуру, прадстаўляецца прафесарам, які нібыта прыехаў да Пазуркевіча вывучаць шырокую бібліятэку графа, паралельна паспяваючы актыўна заляцацца да нявесты Пазуркевіча, прыгажуні Ганны. Аднак дзіўныя падзеі, што адбываюцца ў маёнтку, уцягваюць госця ў вір містычнай і жудаснай гісторыі.

Фільм плануецца здаць 2 ліпеня 2010 года. «Масакра» яшчэ не агучаная, да канца не смантажаваная , але стваральнікі фільму спадзяюцца, што глядач пабачыць яе яшчэ сёлета.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»2

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

Па дарозе ў Мінск пад Дзяржынскам учора ўтварыліся вялікія заторы2

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»2

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць