Вайна11

Пяскоў заявіў, што ў Расіі «няма патрэбы ў мабілізацыі»

Так ён пракаментаваў артыкул Financial Times, у якім крыніца газеты заявіла, што для захавання поспехаў у зоне баявых дзеянняў Расіі спатрэбіцца новая хваля мабілізацыі, паведамляе тэлеканал «Дождь»

Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Наўрад ці FT разумее рэальную карціну, можна толькі сказаць, вы ведаеце, што ў нас вельмі актыўна ідзе і працягваецца набор добраахвотнікаў-кантрактнікаў, ён ідзе на штодзённай аснове. І прэзідэнт гаварыў неаднаразова, што, на думку ваенных, такой патрэбнасці няма», — сказаў ён.

Раней газета Financial Times са спасылкай на экспертаў паведаміла, што новай мабілізацыі ў Расіі не пазбегнуць. Крыніца выдання ў ваенным кіраўніцтве РФ прагназуе другую хвалю ў канцы 2024 ці пачатку 2025 года.

Раней паведамлялася, што Мінабароны Расіі хоча набраць у войскі 300 тысяч чалавек для наступу на Харкаў. Гэта можа сьведчыць аб падрыхтоўцы другой хвалі мабілізацыі.

Каментары1

  • Няма веры нашчадкам арды
    25.05.2024
    Калі маск.лі кажуць, што вайны не будзе, што яны не будуць нападаць, што гэта толькі вучэнні, то дакладна чакай вайны. Тое ж чамае і з мабілізацыяй. Проста нагадаю, як гэты П’яскоў у сярэдзіне верасьня 2022 года таксама заяўляў, што мабілізацыі не будзе, прайшоў тыдзень і Пуцэн аб’явіў мабілізацыю.

Цяпер чытаюць

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай22

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніца МЗС Літвы: Дзеянні Беларусі — спроба прыкрыць уласную зламысную дзейнасць1

Допіс п’янага віцебчука, які расказаў, што ідзе дадому, набраў 650 тысяч праглядаў — сачыў увесь рускамоўны трэдс6

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў8

У Азербайджане арыштаваны лідар апазіцыі Алі Керымлі

Куды і за колькі можна паляцець з Мінска на Новы год1

Стала вядома, хто ўзначаліў Палац рэспублікі замест сябрука Эйсмант, які пагарэў на карупцыі4

Уіткаф ляціць у Маскву

Лукашэнка накіроўваецца ў Алжыр2

Трамп даў Мадура тыдзень, каб той пакінуў Венесуэлу11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай22

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць