Свет66

Зяленскі: Украіна прызнае і Ізраіль, і Палесціну

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на форуме «Дыялог — Шангры-Ла» ў Сінгапуры заявіў, што гатовы зрабіць усё для завяршэння канфлікту на Блізкім Усходзе.

Зяленскі на форуме ў Сінгапуры. Скрын трансляцыі

Зяленскі казаў, што прызнае права Ізраіля на самаабарону, як гэта было ў кастрычніку 2023-га.

«Украіна сказала, што калі тэрарысты з ХАМАСа — гэта было ў першы дзень атакі на грамадзянскае насельніцтва Ізраіля — атакуюць грамадзянскае насельніцтва, Ізраіль мае права абараняцца», — нагадаў Зяленскі.

Але дадаў таксама, што Украіна гатовая дапамагаць Газе гуманітарна, каб пазбегнуць крызісу.

«Украіна прызнае дзве дзяржавы, і Ізраіль, і Палесціну, і зробіць усё, каб Ізраіль спыніўся, каб скончыўся гэты канфлікт і каб цывільныя людзі не пакутавалі. Таму не блытайце, калі ласка, два перыяды і не змешвайце іх у адзін»,

— заявіў Зяленскі.

Каментары6

  • Абожажмой
    02.06.2024
    Фантастычны ідыёт. Спачатку з ног да галавы абмазваецца вар'яцкай левай павесткай, а потым здзіўляецца, чаму амерыканцы ня хочуць яму дапамагаць. 
  • Васіль
    03.06.2024
    Маладзец. Цяпер прызнавай ЛНР, ДНР, Крым, Харкаўскую народную і канчай вайну. Уваходзь у Саюзную дзяржаву.
  • Ботам
    03.06.2024
     Ўсё ж ЗША і НАТО робяць для Украіны нашмат больш, чым Ізраіль. Але фразу "каб Ізраіль спыніўся" ўсё роўна лепш было б не гаварыць. За астатнім згодзен, ХАМАС тэрарысты і іх неабходна знішчаць. Ізраіль наперад

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу2

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў школах не адмяняюць урокі ў моцныя маразы7

Траціна прададзеных у Мінску кватэр — даражэйшыя за 100 тысяч даляраў

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча29

Мужчына гуляў па Гомелі ў шортах у мінус 18!2

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе3

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі9

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу2

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць