Свет1414

Расія намагаецца сарваць Саміт міру, а Кітай выступае інструментам у руках Пуціна — Зяленскі

Больш за сто краін пацвердзілі ўдзел у Саміце міру ў Швейцарыі 15 чэрвеня, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які знаходзіцца на канферэнцыі «Дыялог — Шангры Ла» ў Сінгапуры.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на канферэнцыі «Дыялог — Шангры Ла» ў Сінгапуры

«У нас ёсць сёння пацвярджэнне 106 краін свету. І гэта на высокім узроўні: на ўзроўні лідараў, на высокім узроўні прадстаўнікоў сваіх краін», — цытуе Зяленскага BBC. 

Паводле яго слоў, Расія спрабуе сарваць мерапрыемства. 

«Расія сёння ездзіць па многіх краінах свету, пагражаючы блакадай харчовай прадукцыі, аграпрадукцыі або хіміі, коштамі на энергетыку або проста цісне на іншыя дзяржавы свету, каб яны не былі на саміце», — адзначыў Зяленскі. 

«І таму, калі вы пытаецеся, што можа зрабіць сёння свет, свет павінен быць моцным, ціснуць палітычна на Расію. Па-іншаму спыніць Пуціна немагчыма, толькі дыпламатычная ізаляцыя, моцнае ўкраінскае войска, ну і разабрацца ўсім краінам свету да канца: не балансаваць паміж Украінай і Расіяй, а абараняць справядлівасць і міжнароднае права», — дадаў прэзідэнт Украіны. 

Зяленскі таксама выказаў расчараванне тым, што некаторыя сусветныя лідары, уключаючы кіраўнікоў ЗША і Кітая, дагэтуль не пацвердзілі свой удзел у саміце. 

«Злучаныя Штаты пацвердзілі свой удзел на высокім узроўні. У нас ёсць шанец, што прэзідэнт будзе. Што тычыцца Кітая, яны не пацвердзілі сваю прысутнасць на любым узроўні. Злучаныя Штаты маюць кантакты з некаторымі дзяржавамі і заахвочваюць іх удзельнічаць у Саміце міру. Кітай, на жаль, наадварот — працуе над тым, каб краіны не прыязджалі на Саміт міру. Вялікая розніца паміж двума гэтымі пазіцыямі», — развіў сваю думку прэзідэнт Украіны.

Адказваючы на пытанне, ці пагодзіцца ён узяць удзел у асобнай канферэнцыі, якую плануюць правесці Кітай і Бразілія з удзелам Расіі, украінскі прэзідэнт заявіў: «Украіна, як ахвяра гэтай вайны, мела права ініцыяваць шлях да завяршэння вайны, а менавіта Саміт міру».

«Ніхто не мае права казаць нам, як павінна скончыцца гэтая вайна. Яна павінна скончыцца па законе, у адпаведнасці з міжнародным правам. Па справядлівасці. І гэта абавязкова. Мы запрасілі і Кітай, і Бразілію, і ўсе краіны мы запрашаем», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі адзначыў, што на першым Саміце міру будуць абмяркоўвацца тры з 10 пунктаў прапанаванай ім формулы міру: ядзерная бяспека, харчовая бяспека і вызваленне ваеннапалонных і вывезеных у Расію ўкраінскіх дзяцей. 

Расію на саміт не запрасілі.

Каментары14

  • ром
    02.06.2024
    абсурд))
    тут даже комментировать нечего... думаю скоро его приберут
  • Ерома
    02.06.2024
    Квартал95 давай рэж ешчо парагочам
  • Ну ты и узкий
    02.06.2024
    ром, прибирало российское у тебя еще не отросло.

Цяпер чытаюць

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла3

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла

Усе навіны →
Усе навіны

Шпакоўскі: Амністыя-2025 да палітвязняў прымяняцца не будзе6

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка11

Памятаеце журналістку Галузу, якая зліла асабістую перапіску Стрыжака? Яна ўступіла ў «Народную грамаду»21

Цягнік збіў дзяўчыну на вакзале ў Оршы. Яна цудам засталася жывой2

Заўтра радыкальна пахаладае: замаразкі, мокры снег і +8°C..+10°С

Клічко: Украіне, магчыма, давядзецца аддаць тэрыторыі дзеля міру5

У 41 год памёр мінскі амапавец15

Трамп назваў «вялікай саступкай» Пуціна адмову захопліваць усю Украіну23

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла3

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць