Грамадства33

Стрыжак: Маем выпадак пазбаўлення грамадзянства за палітыку

Пра сам гэты факт паведаміў у фэйсбуку кіраўнік фонду Bysol Андрэй Стрыжак, праўда, не даўшы асаблівых падрабязнасцяў і не назваўшы імя чалавека, з якім гэта адбылося.

У каментары «Нашай Ніве» Стрыжак удакладніў толькі, што пазбаўлены цяпер грамадзянства чалавек атрымаў беларускае грамадзянства ў 1991 годзе аўтаматычна пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці, але меў пэўныя «нюансы» з фармальнасцямі пры афармленні.

«Нюансы» якраз і сталі фармальнай падставай для такога рашэння, але рэальна справа ў грамадзянскім актывізме гэтага чалавека.

Сам чалавек даведаўся пра пазбаўленне яго грамадзянства з паведамлення беларускіх афіцыйных органаў. Цяпер гэты чалавек знаходзіцца ў бяспецы, то-бок не ў Беларусі.

У каментарах да паста Стрыжака згадалі, што ў 2010 годзе беларускага грамадзянства ўжо быў пазбаўлены журналіст Павел Шарамет. Але тады афіцыйнай падставай для гэтага стала наяўнасць у Паўла другога грамадзянства — расійскага.

Каментары3

  • Кастусь
    06.06.2024
    съекономили человеку 400 ойро, или сколько там сейчас выход из громадянства стоит
  • Fact-check
    06.06.2024
    Стрыжаку абы хайпажорыць! Дыктатар пазбаўляе грамадзянства ўжо дзесяцігоддзямі!
    Пакажыце яму хтосці хоць гэтую спасылку: https://belsat.eu/ru/news/27-11-2021-27-letnego-zhitelya-bresta-lishili-belorusskogo-grazhdanstva
    Няма чаго гэтых сумнеўных дзеячоў піярыць.
  • Жыве Беларусь
    06.06.2024
    Нажаль, гэта кветачкі(((

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца25

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць