Аўто2121

У Беларусі могуць істотна падаражэць аўтамабілі. Усё праз новыя еўрапейскія патрабаванні

Патрабаванні, якія літоўская мытня ўвяла ў дачыненні да машын, маладзейшых за 5 гадоў, якія гоняць з Еўропы і ЗША ў Беларусь, паўплываюць на цэны на аўтарынку. Падлічылі, наколькі могуць падаражэць машыны.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Сакавіцкія патрабаванні аказаліся кветачкамі

Пачынаючы з канца сакавіка, прывозіць у Беларусь аўтамабілі з Еўропы з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра, стала значна складаней.

Спачатку Польшча, а затым Латвія перасталі выпускаць у Беларусь машыны, якія нельга экспартаваць у Расію, хоць на нашу краіну гэтыя санкцыі фармальна і не распаўсюджваюцца.

Адзінай краінай, праз якую да нядаўняга часу працягвалі паступаць аўтамабілі з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра, і даражэйшыя за 50 тысяч еўра, заставалася Літва. Для паспяховага вывазу патрабавалася выканаць шэраг умоў, якія былі цалкам выканальныя, калі машына сапраўды накіроўвалася ў Беларусь.

Аднак пачынаючы з 4 чэрвеня Літва ўзмацніла кантроль за вывазам аўто, маладзейшых за 5 гадоў, незалежна ад аб'ёму і цаны. 

Цяпер для экспарту аўто з ЕС у Беларусь мытнікі патрабуюць паказаць яшчэ і дэкларацыю ад вытворцы. А таксама выпіску з рахунку транспартнай кампаніі з пацвярджэннем атрымання аплаты за дастаўку аўто.

Што можна прыгнаць?

Гэтыя патрабаванні не распаўсюджваюцца на машыны, старэйшыя за 5 гадоў. Таму казаць пра поўную забарону на экспарт аўто з Еўропы ў Беларусь прынамсі пакуль нельга. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Але тут важна разумець, што менавіта аўто ва ўзросце да 5 гадоў увозілі часцей за ўсё, бо на такія машыны дзейнічалі самыя нізкія мытныя стаўкі.

Калі з моманту выпуску аўтамабіля прайшло больш за 5 гадоў, то прымяняецца павышаны каэфіцыент.

Мытная пошліна за аўтамабіль ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў з 2-літровым рухавіком складае 5400 еўра без ільготы і 2700 еўра, калі размытняць аўто будзе льготнік.

А вось калі машыне ўжо больш за 5 гадоў, то размытніць такі аўтамабіль будзе каштаваць ужо 9600 еўра без ільготы або 4800 еўра па 140-м указе. Нават з улікам ільготнага афармлення розніца складае мінімум 2100 еўра.

У выпадку з трохлітровымі аўто розніца яшчэ большая. Пошліна на аўто ад 3 да 5 гадоў складзе 9000 еўра без ільготы і 4500 еўра з ільготай.

За больш узроставыя аўтамабілі давядзецца заплаціць 15 000 і 7500 еўра адпаведна. Пераплата нават па льготным тарыфе складае 3000 еўра.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Найменшая розніца атрымліваецца з машынамі з маторам 1,6 літра. Пошліна за 3-5-гадовы аўтамабіль па льгоце складае 2000 еўра, а за машыну, старэйшую за 5 гадоў — 2800 еўра.

Праз невялікую розніцу ў мыце машыны з 1,6 пад капотам, старэйшыя за 5 гадоў, даволі актыўна прыганялі і да з'яўлення новых абмежаванняў.

Для машын з маторам 1,5 розніца будзе большая, нягледзячы на меншы аб'ём. Так, льготная стаўка за аўто, маладзейшае за 5 гадоў, складае 1275 еўра, а калі машыне ўжо споўнілася 5 гадоў, то 2400 еўра. Пераплата — 1125 еўра.

З гэтага вынікае, што калі статус кво захаваецца, то найбольш вырастуць у цане машыны з рухавікамі аб'ёмам ад 1800 см³.

  • Аўтамабілі з 3,0 вырастуць у цане на 3000 еўра. 
  • Аўтамабілі з 2,0 вырастуць у цане на 2100 еўра. 
  • Аўтамабілі з 1,6 — на 800 еўра.
  • Аўтамабілі з 1,5 — на 1125 еўра.
  • Аўтамабілі з 1,2 — на 900 еўра
  • Аўтамабілі з 1,0 — на 750 еўра.

Некаторыя кампаніі, якія займаюцца пастаўкай аўто на замову, ужо пачалі прапаноўваць кліентам варыянты куплі аўто, з моманту выпуску якіх прайшло больш за 5 гадоў. 

Фота: скрыншот з тэлеграм-канала WESTMOTORS

Калі цэны могуць пачаць расці?

Перагоншчыкі лічаць, што калі і далей будзе цалкам немагчыма ўвозіць аўтамабілі, маладзейшыя за пяць гадоў, то цэны пачнуць расці вельмі хутка. 

Ужо цяпер прадаўцы свежых машын пачынаюць рэагаваць на новаўвядзенні і адмаўляюцца гандлявацца, хоць на рынку і назіраецца пэўны застой.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Калі заходнія межы застануцца закрытымі для свежых машын, то адзіным шляхам для падсанкцыйных аўто застануцца альтэрнатыўныя маршруты праз Турцыю або Грузію. Але ў такім выпадку выдаткі на лагістыку будуць прыблізна на 5 тысяч еўра большымі, чым раней. 

Натуральна, што праз Турцыю або Грузію будуць дастаўляць толькі вельмі дарагія аўто. Бо калі машына каштуе 100-200 тысяч еўра, то дадатковыя 5 тысяч і нават 10 тысяч не так ужо і шмат. Але калі машына каштуе 20-30 тысяч еўра, то яе дастаўка такім шляхам будзе немэтазгоднай.

Нехта губляе, а нехта знаходзіць

Ёсць гульцы аўтамабільнага бізнэсу, для якіх еўрапейскія забароны ў радасць.

Рост цэн на машыны з Еўропы і ЗША ў першую чаргу будзе спрыяць росту продажаў беларуска-кітайскіх Geely, расійскага АўтаВАЗа, а таксама тых кітайскіх брэндаў, якія наладзілі зборку машын на заводах у Расіі, што раней належалі сусветным аўтавытворцам.

Нагадаем, што па выніках красавіка афіцыйныя дылеры выйшлі на даваенны ўзровень продажаў новых аўто. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: скрыншот з відэа на ютуб-канале «За рулём»

Яшчэ да нядаўніх змен прадстаўнікі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі адзначылі, што перагледзяць прагнозы на 2024 год у бок павелічэння продажаў на фоне ўзніклых дадатковых перашкод на шляху аўто з Еўропы.

Дадатковыя абмежаванні па імпарце машын з ЕС з аб'ёмам рухавіка больш за 1,9 літра яны называлі істотным фактарам, які пазітыўна ўплывае на рынак дылерскіх продажаў. Патрабаванні, якія ўвялі з 4 чэрвеня, могуць стаць дадатковым і яшчэ больш істотным фактарам, які пазітыўна адаб'ецца на продажах афіцыйных дылераў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары21

  • Acab
    09.06.2024
    Гісторыя пра тое як вольнагандлевы зьвяз сваім падданым забараніў машыны прадаваць
  • Лада Каліна
    09.06.2024
    Як сказаў Мікола Бугай, гэта таму што беларусы сталі закладнікамі Масквы - трываем.
  • Индеец
    09.06.2024
    Правильно. Колхозники должны жить в колхозе.

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі8

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі6

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі9

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш1

У Іспаніі і Партугаліі аднаўляюць падачу электраэнергіі і шукаюць прычыну маштабнага блэкаўту

Amazon пачала выводзіць на арбіту інтэрнэт-спадарожнікі — канкурэнты Starlink2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі8

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць