Свет11

Астранаўт Уільям Андэрс загінуў у авіякатастрофе ва ўзросце 90 гадоў, кіруючы самалётам

Спадар Андэрс зрабіў у 1968 годзе самы вядомы здымак Зямлі з космасу.

Уільям Андэрс. Фота: J.B. Spector/Museum of Science and Industry, Chicago/Getty Images

Амерыканскі астранаўт Уільям Андэрс, які абляцеў Месяц на касмічным караблі «Апалон-8» у 1968 годзе і зрабіў у космасе адну з самых вядомых фатаграфій Зямлі, загінуў ва ўзросце 90 гадоў, кіруючы лёгкаматорным самалётам, піша Бі-бі-сі.

Яго самалёт упаў у ваду на поўнач ад Сіэтла ў штаце Вашынгтон. Сын Андэрса Грэг пацвердзіў, што яго бацька кіраваў невялікім самалётам і што яго цела было знойдзена ў пятніцу днём.

«Наша сям'я спустошана. Ён быў выдатным пілотам. Нам яго будзе не хапаць», — гаворыцца ў заяве сям'і.

У 1968 годзе Андэрс быў пілотам месяцавага модуля місіі «Апалон-8» — першага касмічнага карабля з экіпажам, які дасягнуў Месяца. Ён стаў аўтарам культавай фатаграфіі «ўзыход Зямлі» — аднаго з самых знакамітых фотаздымкаў нашай планеты з космасу.

Фота: William Anders/NASA via AP, File

Здымак быў зроблены напярэдадні Калядаў. На ім Зямля над гарызонтам паверхні Месяца.

Пазней Андэрс назваў гэта фота сваім самым значным укладам у касмічную праграму.

«Мы прарабілі ўвесь гэты шлях, каб даследаваць Месяц, і самым важным, што мы адкрылі, была Зямля», — казаў ён.

Многія лічаць, што гэты вобраз матываваў глабальны экалагічны рух і паклаў аснову сусветнай акцыі «Дзень Зямлі».

Каментары1

  • Злы
    08.06.2024
    У 90 гадоў кіраваць самалётам - рэспект дзядзьку...

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запрасіў Пуціна ў Раду міру5

Лукашэнка пахваліў Трампа за прамалінейнасць, але дадаў, што для яго гэта непрымальна5

Дактары распавялі пра расстрэлы пратэстоўцаў у Іране: сілавікі цэлілі ў вочы3

Новы трэнд: людзі гатуюць марозіва на вуліцы ў снезе1

У Іране ўзламалі спадарожнікавае вяшчанне дзяржаўных тэлеканалаў — Рэза Пехлеві заклікаў зрынуць рэжым аятол ВІДЭА2

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць