Аўто44

Літва ўсё ж пачала прапускаць у Беларусь аўтамабілі, маладзейшыя за 5 гадоў

З 4 чэрвеня Літва поўнасцю перастала выпускаць у Беларусь аўтамабілі ва ўзросце да 5 гадоў у незалежнасці ад кошту і аб'ёму рухавіка. Праз тыдзень пасля поўнай блакады некаторыя аўтамабілі пачалі афармляць і выпускаць на экспарт у Беларусь.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Інфармацыя пра тое, што літоўская мытня аднавіла пропуск машын, маладзейшых за 5 гадоў, з'явілася ў адмысловых чатах, прысвечаных перагону аўто з Еўропы і перасячэнню мяжы.

У прыватнасці пакуль выглядае, што мяжу перасякаюць аўтамабілі з аб'ёмам рухавіка меншым за 1,9 літра. То-бок тыя, што не падпадаюць пад санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Расіі.

Той факт, што свежыя амерыканскія аўтамабілі пачалі трапляць у Беларусь, пацвярджае інфармацыя, якую публікуе Белмытсэрвіс.

Па стане на 16 гадзін 13 чэрвеня прынамсі чатыры аўтамабілі са Штатаў, маладзейшыя за 5 гадоў, заехалі ў беларускія пункты мытнага афармлення.

Фота: скрыншот з сайта declarant.by

Гэта два GMC Terrain, адзін Buick Encore і адзін Chevrolet Equinox. Усе машыны прабіваюцца па VIN як маладзейшыя за 5 гадоў з рухавікамі аб'ёмам 1,4-1,5 літра.

Фота: скрыншоты з сайта bid.cars

Днямі ў беларускіх аўтамабільных СМІ, спасылаючыся на інсайдарскую інфармацыю, пісалі, што ў Літве рыхтуецца варыянт рашэння, якое задаволіць калі не ўсіх, то большасць зацікаўленых. У публікацыі адзначалася, што, згодна з данымі крыніц, у Клайпедзе пачала наспяваць праблема з-за таго, што порт не мог прыняць нават дазволеных грузаў у сувязі з банальным недахопам складскіх плошчаў.

Каментары4

  • Паляўнічы за самагетамі
    13.06.2024
    Нядоўга музыка грала
  • Непаседа
    13.06.2024
    Фэйспалм, стоаўнік перамагае тэлевізар.
  • Васіль
    13.06.2024
    А тым часам на балотах:

    В Россию завезли новые Mercedes и Škoda. Что будет с ценами после санкций

    Российские дилеры начали продажи новых моделей от Mercedes, Audi, Porsche и Škoda.

    Подробнее на Autonews:
    https://www.autonews.ru/news/66685da89a7947be72f8f83a?from=copy

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць