Грамадства77

Самая вялікая беларускамоўная гімназія ў Мінску адзначыла 35‑гадовы юбілей

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 35‑гадоваму юбілею Мінскай гімназіі № 4, адбылося 3 снежня, пішуць «Мінск-Навіны».

Падзея сабрала настаўнікаў, ветэранаў педагагічнай працы, сёлетніх вучняў і іх бацькоў, а таксама выпускнікоў розных гадоў і ганаровых гасцей.

— Я, як кіраўнік, паставіў задачу, каб гэтае свята не проста адсвяткавалі як дзень нараджэння, а каб кожны чалавек, які працуе, вучыцца і звязаны з нашай гімназіяй, даведаўся, яшчэ раз успомніў яе гісторыю, — распавёў дырэктар гімназіі Андрэй Гоцман. — Ну і, вядома, самая галоўная задача — гэта падзяліцца тымі дасягненнямі, што мы маем на сённяшні дзень.

У 2024 годзе гімназія №4 атрымала званне «Лідар сталічнай адукацыі». Навучанне тут праводзіцца на беларускай мове.

— На сённяшні дзень у нас самая вялікая беларускамоўная гімназія ў горадзе. У нас навучаецца 945 чалавек, — адзначыў Гоцман. — З 47 выпускнікоў гэтага года 10 чалавек атрымалі залаты медаль і адзін — сярэбраны. З гэтага года ўвялі вывучэнне кітайскай мовы. Таксама адкрыты інжынерныя класы.

У гімназіі ёсць эстэтычны напрамак. У другой палове дня юнакі займаюцца па класах баяна, скрыпкі, акардэона, цымбалаў і інш. Працуе ўзорны харэаграфічны ансамбль «Дзенніца», які з'яўляецца лаўрэатам розных конкурсаў.

Павіншаваў калектыў гімназіі старшыня Мінгарсавета Арцём Цуран.

— Ваша гімназія — адзін з флагманаў і захавальнікаў традыцый беларускай мовы, беларускіх традыцый. Хачу сказаць дзякуй нашым паважаным педагогам, паважаным ветэранам галіны, дзякуючы намаганням якіх у нас у краіне выбудавалася свая суверэнная сістэма адукацыі. І ўжо трэці дзясятак гадоў мы выхоўваем і вучым усё новыя і новыя пакаленні нашай краіны. А яшчэ ёсць нагода сказаць словы падзякі ўсім педагогам установы адукацыі за той дух, за тыя традыцыі, якія захоўваюцца ў гімназіі на працягу ўжо 35 гадоў, — сказаў Цуран.

На свяце ўшаноўвалі тых, хто прысвяціў сваё жыццё выхаванню падрастаючага пакалення. Многія педагогі былі адзначаны ганаровымі граматамі.

Каментары7

  • Ёсік
    04.12.2025
    Заняткі па фізічнай культуры, працоўнаму навучанню, маляваньню, пенію на якой мове? Хутчэй за ўсё на расейскай, тады якая гэта беларускамоўная гімназія. Такое адбывалася апасьля 1991 - як быццам перайшлі матэматыка, фізіка, лагапедыя ды іншыя, а вышэйназваныя заставаліся па-расейску.
  • :/
    04.12.2025
    Чытака, на перадапошняе фота паглядзіце. раздавальшчык ледзь у яго (у фота) змяшчаецца... але ззаду на экране чытаецца яго (?) імя...
  • кісё
    04.12.2025
    Ёсік, ну які фізрук будзе вам мову вучыць ? м ? )

Цяпер чытаюць

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа8

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне16

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

Лукашэнка на перамовах у Амане ўставіў такое слова, што перакладчыца на арабскую разгубілася8

У Лідзе пабраліся шлюбам 15‑гадовыя хлопец і дзяўчына. Самай маладой маме Гродзеншчыны таксама 156

Фрыдман: Трампа цалкам задаволіць аўтарытарны рэжым у Мінску, які працягне арыентавацца на Расію17

«У плане былі яшчэ некалькі краін». Маршрут Лукашэнкі складалі так, каб не надта біла па здароўі5

«У Заліве так прынята». Эйсмант апраўдалася, чаму Лукашэнка лётаў у Аман з сынамі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць