Свет88

У Бельгіі прастытуцыю прыраўнялі да іншых прафесій. Сэкс-работнікам будуць аплачваць дэкрэт і адпачынак

У Бельгіі прынялі закон, які гарантуе работнікам сэкс-індустрыі абарону іх сацыяльных правоў і магчымасць працаваць па кантракце, паведамляе Euronews. Хоць многія праваабаронцы ад гэтага не ў захапленні.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: thaicatwalk / vecteezy.com

Дзякуючы закону, зацверджанаму ў маі гэтага года ў Бельгіі, сэкс-работнікі неўзабаве атрымаюць тыя ж сацыяльныя правы, што і прадстаўнікі іншых прафесій. Новыя правілы дазволяць ім заключаць кантракты з ліцэнзаванымі працадаўцамі, і гэта беспрэцэдэнтная спроба навесці парадак у найскладанейшым сектары.

Раней хостэс-бары і салоны эратычнага масажу ў Бельгіі існавалі ў «шэрай» прававой зоне: прастытуткам плацілі наяўнымі або наймалі іх на пасаду афіцыянтак. На думку прыхільнікаў закона, гэта пакідала магчымасць для розных злоўжыванняў.

«Прыемна ведаць, што менавіта гаворыць закон з той ці іншай нагоды, бо раней мы нярэдка сумняваліся, ці правільна робім», — гаворыць Аляксандра Марэлс, уладальніца эратычнага салона, у мінулым медсястра.

Адмяніўшы крымінальную адказнасць за некаторыя формы сутэнёрства, бельгійскія ўлады маюць намер прапісаць выразныя правілы гульні для сектара, стварыўшы прафстатусы, адпаведныя спецыфічным аспектам сэкс-працы, і гарантуючы жанчынам доступ да дапамог па беспрацоўі, медыцынскім страхаванні і дэкрэтным адпачынку.

Для легальнага працаўладкавання прастытутак іх працадаўца павінен прайсці праверку на наяўнасць судзімасці, атрымаць ліцэнзію і працаваць толькі на тэрыторыі Бельгіі. Ён таксама абавязаны паважаць права жанчын адмовіць кліенту і спыніць сэксуальны акт у любы момант.

«У нас у гэтым плане няма праблем, мы і раней працавалі так, як цяпер апісана ў законе. Жанчыны павінны мець магчымасць выбіраць кліентаў», — прызнае Крыс, муж Аляксандры і саўладальнік салона.

Але не варта думаць, што ўсе іншыя гульцы на гэтым рынку такія самыя.

«Такія правілы — далёка не ўсюды. Ёсць жанчыны, якіх прымушаюць прымаць кліентаў. І вось для іх вельмі важна, што дакумент прынялі, — мяркуе Манон, работніца сэкс-бізнэсу з 19 гадоў. — Гэтая праца павінна даваць нам тыя ж правы, што і любая іншая».

Але рэформу вітаюць не ўсе. Некаторыя фемінісцкія асацыяцыі асуджаюць падыход да жанчыны як да тавару, лічачы, што закон ніяк не абараняе іншаземак, што часта робяцца ахвярамі сутэнёраў. Без дазволу на працу яны не могуць працаваць па кантракце.

«Гэта будзе спрыяць сутэнёрам і гандлярам людзьмі, якія і так карыстаюцца велізарнай беспакаранасцю ў Бельгіі», — лічыць Мірэя Крэспа, дырэктарка Isala, асацыяцыі, якая падтрымлівае прастытутак.

Паводле яе слоў, закон негатыўна паўплывае на грамадства ў цэлым, бо праводзіць думку, што жанчына — аб'ект гандлю, хай і добраахвотнага.

З гэтым нязгодныя многія прафесіяналы, уладальнікі салонаў сустрэч.

«Сэкс-праца заўсёды была і ёсць. І калі яна не навідавоку, то працягваецца ў падполлі», — сцвярджае Карын Ван дэр Эльст, уладальніца Villa Tinto ў Антверпене. Гэта — комплекс вітрын, якія пасуткава арандуюць прастытуткі.

Новы закон, такім чынам, выклікае шмат пытанняў. На думку экспертаў, пройдуць гады, перш чым можна будзе ацаніць ягоны ўплыў на ўмовы жыцця сэкс-работнікаў, а таксама на стан сектара гандлю людзьмі і сутэнёрства.

Каментары8

  • Gorliwy Litwin
    21.06.2024
    права адмаўлць кліентам якія табе не падабаюцца - трэба даць не толькі прастытуткам але і ўсім іншым бізнэсам. Цяпер на Захадзе з гэтым вялікія праблемы
  • Нуль
    21.06.2024
    Закат еврорима, Бельгия атеистическая страна. Там общечеловеческая мараль, а не христианская.
  • дочка Максима Дизайнера
    21.06.2024
    здесь должен был быть комментарий Satan'а
    амінь

Цяпер чытаюць

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў22

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Першыя гады чатыры было класна». Сеньёр, ужо грамадзянін Аўстраліі, расказаў, як там з айцішкай і павукамі2

Храм Саграда Фамілія ў Барселоне стаў самым высокім у свеце. На яго паставілі першую частку крыжа

Украіна аддала Літве расійскага вайскоўца, якога падазраюць у ваенным злачынстве супраць літоўца2

Трамп рыхтуе ўдары па аэрадромах і партах Венесуэлы12

Польшча прыбрала частку перашкод на памежным пераходзе «Кузніца»2

Лукашэнка заявіў, што хутка смярдзючая Еўропа будзе плаціць Беларусі за чыстае паветра34

Пракурор расказаў, чаму дагэтуль адпраўляюць на суткі за падпіскі11

На таргі выставілі адціснутую ў заснавальніка «Байпола» кватэру. Пакупнікі зладзілі за яе сапраўдную бойку6

58‑гадовай лагістцы далі калонію за каментары ў інтэрнэце і назвалі тэрарысткай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў22

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць