Грамадства

Прышчапіцца ад свінога грыпу ў Мінску можна за 30 тыс.

У Мінску 1 лютага пачалася платная вакцынацыя супраць пандэмічнага грыпу A (H1N1).

Як паведаміла загадчыца аддзяла імунапрафілактыкі Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Глінская, прышчэпкі супраць грыпу даступныя ва ўсіх дарослых паліклініках і ў шэрагу дзіцячых паліклінік: у 10‑й дзіцячай паліклініцы Заводскага раёна, 25‑й дзіцячай паліклініцы Фрунзенскага раёна, гарадскім цэнтры вакцынапрафілактыкі на базе Дзіцячай інфекцыйнай бальніцы.

Кошт прышчэпак складае да 30 тыс. рублёў.

Імунізацыя ажыццяўляецца вакцынай «Монагрыпол плюс» расійскай вытворчасці. Усяго яе для Мінска закуплена 5 тыс. доз. «Гэта першая партыя. Далей мы будзе глядзець, наколькі ў ёй ёсць зацікаўленасць», — адзначыла Глінская.

Паводле яе слоў, у Расіі вакцына «Монагрыпол плюс» выкарыстоўваецца ўжо больш за два месяцы і добра сябе зарэкамендавала. Колькасць поствакцынальных рэакцый на яе «вельмі невялікая», і па выніках выпрабаванняў, якія праводзіліся пры даследаванні вакцыны, устаноўлена яе «высокая эфектыўнасць».

Вакцына ўводзіцца ў выглядзе ін’екцыі аднаразова дарослым і дзецям, якім больш за шэсць гадоў.

Дзецям ад 2 да 6 гадоў вакцына ўводзіцца двухразова з інтэрвалам у месяц. Імунітэт супраць грыпу A (H1N1) выпрацоўваецца пасля 14—18 дзён пасля вакцынацыі.

Паводле інфармацыі Глінскай, да 1 лютага практычна завяршылася бясплатная імунізацыя насельніцтва супраць пандэмічнага грыпу A (H1N1) за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Вакцынацыю прайшлі каля 58 тыс. чалавек, галоўным чынам работнікі арганізацый аховы здароўя і службаў, якія забяспечваюць бесперабойнае функцыянаванне жыццёва важных сістэм (МНС, транспарт, ЖКГ і інш.). 1—2 лютага будуць зробленыя апошнія бясплатныя прышчэпкі.

Як паведаміла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка, з 25 па 31 студзеня на ВРВІ і грып у Мінску захварэла 26.217 чалавек, але грып склаў меней як 1% (56 выпадкаў). Колькасць захварэлых у параўнанні з папярэднім тыднем павялічылася на 2,5 тыс. Большасць выпадкаў захворвання (14.733) зарэгістраваная сярод дзяцей да 18 гадоў. Колькасць шпіталяваных склала 437, у параўнанні з папярэднім тыднем яна павялічылася на 50 чалавек.

«Эпідэмічныя парогі захворвання ў Мінску пакуль не перавышаныя, хоць павышаны ўзровень ВРВІ рэгіструецца сярод дзяцей да шасці гадоў», — адзначыла спецыяліст.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка: Круглы стол з Лукашэнкам немагчымы26

У Літве знайшлі беспілотнік, што заляцеў з Беларусі. Вось як ён выглядае2

Пошукава-выратавальныя работы ў Кіеве завершаны: загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

«Самае старое» дзіця ў свеце нарадзілася з эмбрыёна, які быў замарожаны 30 гадоў таму3

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы76

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць