Свет11

Марын Лё Пэн: Калі мы сфармуем урад, французскіх вайскоўцаў ва Украіне не будзе

Паводле яе, адпраўка францускіх войскаў ва Украіну — гэта чырвоная рыса, якую яе партыя не дазволіць перайсці.

Марын Лё Пэн і Жардан Бардэла. Фота: AP Photo/Thomas Padilla

Фактычны лідар ультраправых Францыі Марын Лё Пэн заявіла, што прэзідэнт Эмануэль Макрон не зможа адправіць французскія войскі ва Украіну, калі пасля выбараў яе партыя сфармуе ўрад краіны, піша Бі-бі-сі.

Раней Макрон не раз заяўляў, што прытрымліваецца «стратэгіі нявызначанасці» ў дачыненні да Расіі і не выключае адпраўку ва Украіну французскіх вайскоўцаў.

Марын Лё Пэн, у адрозненне ад Макрона, заняла цалкам цвёрдую пазіцыю ў гэтым пытанні, нягледзячы на тое, што фармальна галоўнакамандуючым французскімі ўзброенымі сіламі з'яўляецца прэзідэнт краіны.

Паводле яе, адпраўка францускіх войскаў ва Украіну — гэта чырвоная рыса, якую яе партыя не дазволіць перайсці.

«Для прэзідэнта галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі — гэта ганаровае званне, паколькі менавіта прэм'ер-міністр кантралюе фінансавыя патокі», — заявіла Лё Пэн у інтэрв'ю газеце Le Télégramme.

На пасадзе прэзідэнта Макрон з'яўляецца галоўнакамандуючым і традыцыйна адыгрывае ключавую ролю ў міжнароднай і абароннай палітыцы сваёй краіны.

Ён быў адным з тых еўрапейскіх лідараў, хто найбольш актыўна падтрымлівае Украіну пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі. Ён адмовіўся выключыць магчымасць адпраўкі войскаў «калі Расія наважыцца пайсці далей», запэўніўшы пры гэтым, што Расія не зможа перамагчы ва Украіне. З тых часоў яго падтрымалі ў гэтым пытанні некалькі іншых краін.

Аднак Марын Лё Пэн заявіла газеце Le Télégramme, што, на яе думку, калі старшыня Нацыянальнага аб'яднання Жардан Бардэла стане наступным прэм'ер-міністрам Францыі, магчымасці прэзідэнта будуць скарочаныя.

Саюзнік Макрона Франсуа Байру абвінаваціў Лё Пэн у тым, што яна ставіць пад сумнеў паўнамоцтвы прэзідэнта, прадугледжаныя французскай Канстытуцыяй, у тым ліку па кіраванні ўзброенымі сіламі і Радай абароны.

Лё Пэн адказала ў X, што не сумняваецца ў паўнамоцтвах прэзідэнта краіны па адпраўцы войскаў за мяжу, а толькі нагадвае, што прэм'ер-міністр кантралюе бюджэт і таму здольны супрацьстаяць рашэнню прэзідэнта.

«Жардан не мае намеру сварыцца з ім, але ён пазначыў чырвоную лінію: прэзідэнт не зможа паслаць войскі», — патлумачыла яна.

У нядзелю ў Францыі пройдзе галасаванне ў першым з двух тураў датэрміновых парламенцкіх выбараў.

Апошнія апытанні грамадскай думкі паказваюць, што Нацыянальнае аб'яднанне патэнцыйна можа набраць 36% галасоў, хоць яму можа не хапіць абсалютнай большасці, неабходнай для кантролю над парламентам.

Паводле яе слоў, калі Нацыянальнае аб'яднанне ўсё ж атрымае абсалютную большасць у парламенце, у Макрона не будзе іншага выбару, як прызначыць на пасаду прэм'ер-міністра яе 28-гадовага стаўленіка, старшыню яе партыі Жардана Бардэлу.

Бардэла, зрэшты, заявіў, што без 289 месцаў, неабходных для абсалютнай большасці ў Нацыянальнай асамблеі, ён не пагодзіцца стаць прэм'ер-міністрам у «падвешаным» парламенце.

Тыдзень таму Жардан Бардэла заяўляў, што цалкам падтрымлівае права Украіны на абарону і выступае за пастаўкі Кіеву боепрыпасаў, але не ракет далёкага радыусу дзеяння. Пра адпраўку французскіх вайскоўцаў ва Украіну гаворкі быць не можа, сказаў ён тады.

У чацвер падчас тэледэбатаў з прэм'ер-міністрам Габрыэлем Аталем і кандыдатам ад левых Аліўе Форам Жардан Бардэла заявіў, што калі яго руху ўдасца сфармаваць урад, ён «не дасць расійскаму імперыялізму паглынуць дзяржаву-саюзнік, такую як Украіна».

«Мая пазіцыя па гэтым канфлікце вельмі простая … яна ніколі не змянялася. Гэта пазіцыя падтрымкі Украіны і пазбягання эскалацыі з Расіяй, якая, нагадваю, з'яўляецца ядзернай дзяржавай», — цытуе Бардэлу агенцтва AFP.

Каментары1

  • Ac..
    28.06.2024
    Ізноў нацыянал-сацыялістку Марысю клічуць ўльтраправай

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў3

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі адбыўся выбух у кватэры

Выхаванцы школы-інтэрната просяць Дзеда Мароза падарыць ім шторы, пасцелю і абутак4

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць расійскай нафты, калі Расія адхіліць мірнае пагадненне1

Вызваленыя палітвязні едуць з Украіны ў Варшаву33

Алесь Бяляцкі расказаў, чаму праваабаронцы ў разгар рэпрэсій вырашылі не пакідаць краіну4

Дарадчыца Трампа ахарактарызавала яго як помслівую асобу з характарам алкаголіка, а Маска — як кетаміншчыка7

З калонамі, ляпнінай і сцэнай. У Мінску прадаюць былы Палац культуры1

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў3

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць