Грамадства2424

20 «аналітыкам Ціханоўскай» прысудзілі гіганцкія завочныя тэрміны. Больш за ўсіх — Дабравольскаму

Генеральная пракуратура паведаміла пра прысуды, вынесеныя па крымінальнай справе адносна ўдзельнікаў «экстрэмісцкага фармавання «Аналітыкі Святланы Ціханоўскай». Па ёй праходзілі 20 чалавек, а суд праходзіў завочна, бо ўсе абвінавачаныя знаходзяцца за мяжой.

Па справе праходзілі наступныя 20 чалавек: Аляксандр Дабравольскі, Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётра Рудкоўскі, Алеся Руднік, Наталля Рабава, Павел Усаў, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна.

Справу разглядаў суддзя Уладзімір Арэшка.

Згодна з матэрыяламі справы, усіх абвінавачвалі ў здзяйсненні «злачынстваў экстрэмісцкага характару» ў сувязі з кампаніяй па выбарах Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ў постэлектаральны перыяд:

  • змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК РБ);
  • удзел у экстрэмісцкім фарміраванні і ўваходжанне ў склад такога фармавання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (ч. 3 арт. 361-1 КК);
  • спрыянне ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады; здзяйсненне іншых дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь; закліках, скіраваных да замежнай дзяржавы, замежнай і міжнароднай арганізацыі, здзяйсненне дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем СМІ і сеткі Інтэрнэт (ч. 6 арт. 16, ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (у рэдакцыі ад 26 траўня 2021 года);
  • спрыянне ў наўмысных дзеяннях, накіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб (ч. 6 арт.16, ч. 3 арт. 130 КК РБ). 

Акрамя таго, Аляксандра Дабравольскага абвінавачвалі ў кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем (ч. 1 арт. 361-1 КК).

Суд прагназавана прызнаў усіх 20 аналітыкаў вінаватымі па ўсіх пунктах абвінавачвання і прызначыў ім наступныя пакаранні:

  • Аляксандру Дабравольскаму — 11 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 6000 базавых велічынь (240 тыс. рублёў);

  • Ганне Красулінай, Дзянісу Кучынскаму, Пётру Рудкоўскаму, Аляксандру Шлыку — па 11 гадоў пазбаўлення волі са штрафам ад 1000 да 40000 базавых велічынь (ад 40 тыс. да 1,6 млн рублёў);

  • Паўлу Усаву — 11 гадоў пазбаўлення волі;

  • Рыгору Астапеню, Філіпу Біканаву, Юрыю Дракахрусту, Андрэю Казакевічу, Яўгену Крыжаноўскаму, Вераніцы Лапуцька, Алесю Лагвінцу, Ганне Любаковай, Васілю Навумаву, Марыі Рогавай, Алесі Руднік, Наталлі Рабавай, Таццяне Чуліцкай, Кацярыне Шмацінай — па 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары24

  • Ага
    01.07.2024
    Офісы-кабінеты , Суды могуць быць ці ў свабоднай Беларусі, ці ў Гаазе. Завочны суд гэта такая ж ліпа, як і ў навіне лукашэнкаўскі завочны "суд".
  • Я ня згодны
    01.07.2024
    Усаву мала далі. Трэба было гадоў 30 за працу супраць Ціханоўскай.
  • Калматы Вожык
    01.07.2024
    Хто яшчэ тут і за бугром застаўся НЕ экстрэмістам? Мне падаецца, што экстрэмісцкім фармаваннем засталося прызнаць ансамбль "Песняры"! За што? Ды было б за што -- расстралялі б! А так, проста, яны адну песенку экстрэмісцкую праспявалі! Пагоня -- завецца!
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране21

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер5

У Мінску прайшоў вялікі выпускны ФОТАРЭПАРТАЖ8

Кіраўнік палесцінскага падраздзялення КВІР забіты ў кватэры ў Іране

«Напісала CEO — праз два дні выдалілі з усіх сістэм». Беларуска 3 гады навучалася на курсах EPAM, але так і не атрымала працу24

Буйнога мінскага бізнэсмена, які займаўся вырабамі са шкла, пасадзілі за палітыку

Суд у Азербайджане вынес суровыя прысуды журналістам, якія расследавалі бізнэс сям’і Аліева2

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране21

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць