Грамадства99

Вольга Гарбунова назвала вызваленне палітвязняў «вельмі важным крокам гуманнасці»

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Вольга Гарбунова выказалася пра сённяшняе вызваленне ў Беларусі некаторых палітзняволеных.

Вольга Гарбунова ў цэнтры. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Паводле слоў Вольгі Гарбуновай, сёння быў «вельмі хвалюючы дзень», у які «вельмі шмат сем'яў адчулі вялікую надзею, што яны змогуць хутка ўбачыць сваіх родных». Яна выказала спадзяванне, што «людзі ў цяжкім стане, з інваліднасцю, з анказахворваннямі вернуцца дадому ў найбліжэйшы час».

На яе думку, падпісаны Лукашэнкам закон «Аб амністыі…» прадэманстраваў імкненне да гуманнасці.

«Крок гуманнасці, які мы бачым сёння, вельмі важны: і для людзей, якім патрэбная дапамога, і для сем'яў, якія так доўга чакалі і падтрымлівалі ў гэтым выпрабаванні блізкіх. І гэта надзея для ўсіх астатніх палітвязняў, якім таксама патрэбная дапамога».

Гарбунова падкрэсліла, што галоўнае — гэта чалавечае жыццё, і

«ў чым бы ні была сапраўдная прычына прынятага рашэння, гуманітарныя місіі не павінны палітызавацца і выкарыстоўвацца на шкоду людзям, іх жыццю і свабодзе».

Каментары9

  • Офісы-кабінеты
    03.07.2024
    Лукашэнка - "гуманістам" ужо стаў у офіса Ціханоўскай.
  • Офісы-кабінеты
    03.07.2024
    Падлізала дыктатару, дык падлізала....
  • Acab
    03.07.2024
    Спрабавала злучыць пад сабоў ўсю дабрачыннасьць пад выглядам адзінага маратону. Спрактыкаваная і перакананая ў культурным марксызьме
    Сьцеражыцеся прыходу падобных да ўлады, ў вашай сям'і тады будзе загадваць дзяржава яшчэ горай, як за лукашэнкамі

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры1

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл2

У ізраільскіх Арадзе і Дзімоне — каля 200 пацярпелых у выніку трапляння іранскіх ракет10

Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ28

Кацярына Андрэева: Адчуваю сябе дыназаўрам альбо іншапланецянінам, які зваліўся з Месяца на Зямлю і цяпер проста вучыцца хадзіць4

«Проста катастрофа». Прапагандыстка Сіманьян распавяла, што адно з яе дзяцей невылечна хворае16

26‑гадовую інтэрнэт-маркетолага асудзілі за палітыку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры1

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць