Свет22

Польшча хоча прыцягнуць памежнікаў з Фінляндыі, Германіі і Грэцыі для абароны мяжы з Беларуссю

Польскія ўлады маюць намер прыцягнуць памежнікаў і паліцэйскіх з Фінляндыі, Германіі і Грэцыі для патрулявання мяжы з Беларуссю. Пра гэта заявіў высокапастаўлены польскі чыноўнік, піша Reuters.

Фота: podlaski.strazgraniczna.pl

«Падрыхтоўка ідзе поўным ходам, і гэта краіны, у якіх вялікі вопыт па ахове межаў. Асабліва, напрыклад, грэчаскі досвед можа быць вельмі карысны», — распавёў чыноўнік.

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што сярод мігрантаў з Беларусі могуць быць людзі, спецыяльна навучаныя нападаць на польскіх жаўнераў. Урад Польшчы мае намер падняць пытанне аб абароне мяжы з Беларуссю на саміце НАТА ў Вашынгтоне на наступным тыдні.

Памежнае агенцтва Еўрапейскага саюза Frontex паведамляе, што колькасць людзей, якія спрабуюць перасячы мяжу ЕС праз усходнюю мяжу блока, амаль падвоілася за першыя пяць месяцаў 2024 года, хоць гэты маршрут застаецца адносна невялікім у параўнанні з іншымі шляхамі ў Еўропу.

У пачатку ліпеня пасля таго, як сітуацыю пракаментаваў афіцыйны Пекін, колькасць спробаў штурму мяжы Польшчы з тэрыторыі Беларусі крыху скарацілася.

Каментары2

  • Кітайскі сорам
    04.07.2024
    Божухна, зараз усім Эўразвязам палякі будуць адбівацца ад храмой сотні небаракаў з краінаў Трэцяга свету. Запрасілі б беларусаў з Каліноўскага ды ўкраінцаў пару дзясяткаў - праблема б была знята ўлёт. І не адна.
  • бабруйчанін
    04.07.2024
    Адказ на мой камент Чаму на ахове мяжы загінул шэраговы танкіст тэрміновай службы

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт4

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Пафасны і дужа дарагі рэстаран у Гродне трапіў у скандал праз карціны беларускай мастачкі14

Малітву за памерлага Мікіту Мелказёрава правядуць і ў Варшаве

Лукашэнка не прэтэндуе на больш чым дзясятак «Арэшнікаў»6

У Літве арыштавалі групу, якая дапамагала ваенпраму Расіі і Беларусі за еўрапейскія грошы. У ёй былі і беларусы2

У Гомелі асудзілі заснавальніка арт-вёскі і яшчэ траіх зняволеных па справе Гаюна

Арыштаваны гусляр «Старога Ольсы» Алесь Чумакоў4

Ціханоўская аддала 15 тысяч еўра ад Лукашэнкі на падтрымку палітвязняў9

Міністр абароны Літвы: Грошы ад транзіту беларускага калію праз Літву можна пералічваць Украіне15

Самаробныя бомбы і трэніроўкі на стрэльбішчы. Аўстралійская паліцыя раскрыла падрабязнасці нападу на Бондзі-Біч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт4

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць