Свет33

Прэм'ер Славакіі пахваліў Орбана за візіт у Кіеў і Маскву

Роберт Фіца ўпершыню выступіў на публіцы пасля замаху на яго ў сярэдзіне мая.

Роберт Фіца. Ілюстрацыйнае фота (да замаху) з яго інстаграма

Зварот быў прысвечаны Дню святых Кірыла і Мяфодзія — дзяржаўнаму святу ў Славакіі. У прыватнасці, ён сказаў, што хацеў бы далучыцца да прэм'ера Венгрыі Віктара Орбану падчас яго візітаў у Кіеў і Маскву, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

«Я хачу выказаць сваё захапленне венгерскаму прэм'еру за тое, што ён без ваганняў адправіўся ў Кіеў і Маскву. Калі б стан майго здароўя дазваляў мне ехаць, я б з задавальненнем далучыўся да яго», — заявіў Фіца.

Прэм'ер таксама адзначыў, што «мірных ініцыятыў ніколі не бывае дастаткова».

Акрамя таго, Фіца раскрытыкаваў ліберальную ідэалогію, якая, паводле яго слоў, «распаўсюджваецца як рак».

«Я не хачу, каб Славакія належала да краін, якія ствараюць карыкатуру на заходнія каштоўнасці», — сказаў прэм'ер.

Ён удакладніў, што Канстытуцыю краіны не будуць мяняць дзеля «модных павеваў».

Каментары3

  • Робі Фітц
    06.07.2024
    Мова не пра клясычны лібэралізм
  • Другі блазан
    06.07.2024
    А хто яго прасіў?
  • Недакладная інфа
    06.07.2024
    Вы, як і Медуза, у якой вы здзіраеце тэксты, памыляецеся. Гэта не першы ягоны выступ пасля замаху. Ён ужо ў чэрвені відос запісваў, у якім прабачыў нападніка і ўва ўсім абвінаваціў апазіцыю і прэсу. І усё такое прочае, як у ва ўсіх ябацек свету - ад лукі і орбана да трампуціна.

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае13

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Слуцкам грузавік урэзаўся ў мікрааўтобус з васьмю пасажырамі і перакуліўся

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася5

Лукашэнка ляціць у Маскву6

Рэчыва, якім забілі Навальнага, сінтэзаваў цэнтр «Сігнал». Ён жа ўдзельнічаў у атручэнні палітыка ў 2020 годзе2

Партрэты ваенных злачынцаў «СВА» выставілі ў Брэсце24

Першы беларускі маркетплэйс стаў выкарыстоўваць новы графічны знак беларускага рубля6

Штучны інтэлект Claude абваліў акцыі IBM6

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае13

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць