Свет1818

У Расіі памёр брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка. Ён служыў у ГРУ

Мяркуючы па ўсім, Уладзімір Падаляк памёр 19 мая.

Фота: KIU. Russian Officers killed in Ukraine

Фота магілы Уладзіміра Падаляка апублікаваў праект «KIU. Russian Officers killed in Ukraine, які адсочвае смерці расійскіх вайскоўцаў на вайне супраць Украіны.

Паведамляецца, што брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка памёр 19 мая ва ўзросце 59 гадоў, пры гэтым абставіны смерці невядомыя, піша Sota.

Факт смерці пацвярджаецца адкрыццём маскоўскім натарыусам спадчыннай справы.

Па медалі на фатаграфіі на магіле можна зрабіць выснову, што Уладзімір Падаляк служыў у расійскім Галоўным разведвальным упраўленні. На магіле таксама ёсць вянок «Ад калектыву ЦПС» — Цэнтра падрыхтоўкі спецыялістаў ГРУ.

У 2021 годзе Міхаіл Падаляк расказваў, што ягоны брат — «даўно звычайны вайсковы пенсіянер» і жыве ў Расіі з другой паловы 80-х гадоў. Пры гэтым дарадца Зяленскага адзначаў, што не падтрымлівае сувязі з братам — максімум віншаваў яго з днём нараджэння.

Паводле звестак «Вот так», у 2019 годзе Уладзімір Падаляк быў прапісаны ў Маскве па адрасе Вайсковай акадэміі Мінабароны — гэта ўстанова рыхтуе кадры для расійскай вайсковай разведкі.

Каментары18

  • Слава Украіне!
    06.07.2024
    Жыве Беларусь!, няма ў яго ўжо брата
  • Дывлюся
    07.07.2024
    Как его с такой биографией вообще взяли в ближний круг Зеленского?
  • Падсумуем факты
    07.07.2024
    Атрымліваецца, што калі Міхаіл Падаляк жыў у Беларусі, працаваў журналістам, пісаў па-руску, пісаў, што Лукашэнка граматны, талковы прэзідэнт; ніяк не падтрымліваў БНФ, нацыянальныя сілы, Зянона Пазьняка, а ў 2000 годзе пісаў у Белгазеце, што Пазьняк быццам бы не мае моцных упраўленцаў і аналітыкаў, не мае палітычных структураў і таму быццам бы "не можа прэтэндаваць на дастойнае месца у палітычнай структуры Беларусі".
    І усё гэта - пасля дзяржаўнага перавароту 1995-1996 года, калі Лукашэнка разагнаў законны парламент, збіў дэпутатаў і выкінуў іх з залі Дома Ураду, развярнуў краіну ў бок інтэграцыі з Расеяй, перапісаў Канстытуцыю, дадаў сабе два гады прэзідэнцкага тэрміну, знішчыў фізічна сваіх апанентаў. Кіраўнік цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар бясследна знік верасня 1999.

    У гэты час яго брат 1965 года нараджэння, меў ўзрост 30-40 гадоў, жыў у Расеі і служыў у расійскім Галоўным разведвальным упраўленні.

Цяпер чытаюць

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ10

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі заснавальніцу руху «Армія прыгажунь» прысудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі

Прапагандыст Мукавозчык апісаў, як праходзіць пасяджэнне камісіі па вяртанні. Калі ў вас былі ілюзіі, то пакіньце іх27

Глабальнае пацяпленне зробіць расійскія падводныя лодкі больш нябачнымі3

Мінская міліцыя абвяргае інфармацыю пра маньяка, які дзейнічае ў сталіцы7

Былога міліцыянера асудзілі за распальванне варожасці і залічылі ў тэрарысты

ЦАХАЛ атакаваў штаб-кватэру праекта, які займаецца распрацоўкай ядзернай праграмы3

ЗША могуць ударыць па Іране тактычнай ядзернай зброяй20

Шматдзетная маці з Мінска эмацыйна растлумачыла Лукашэнку, чаму беларускі не хочуць нараджаць68

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ10

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць