Свет22

«Былі больш-менш нармальныя ўмовы». Украінскі амбудсмен расказаў пра стаўленне да зняволеных украінцаў у беларускіх турмах 

Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзмітрый Лубінец на прэс-канферэнцыі закрануў пытанне апошняга абмену палоннымі паміж Украінай і Расіяй, падчас якога ў тым ліку былі вызваленыя пяць чалавек, якія ўтрымліваліся ў беларускіх турмах, піша «Укрінформ».

Дзмітрый Лубінец

Згадваючы, што падчас апошняга абмену цывільных асоб упершыню ўдалося вярнуць ва Украіну з тэрыторыі Беларусі 5 украінцаў, Лубінец сказаў,

што ў яго нарэшце з'явіўся «хоць бы нейкі канал камунікацыі» з беларускім бокам, праўда, не раскрываючы ніякіх дэталяў.

Таксама амбудсмен адзначыў розніцу ў дачыненні да ўкраінскіх палонных з боку ўладаў Беларусі і Расіі. У параўнанні з тым, што робіцца ў Расіі, у лукашэнкаўскіх турмах украінскім грамадзянам нібыта было куды лепш.

«Мы ўбачылі адрозненне ў дачыненні да грамадзян Украіны. Вось нават па дэталях. Мы вярнулі і там, і там цывільных. І там, і там мы размаўлялі. Мы ўбачылі нават фізічны стан.

Гэта значыць, грамадзяне Украіны з тэрыторыі Беларусі не казалі пра ўжыванне нейкіх катаванняў, збіццё… Так, мы лічым, юрыдычна трактуем, што іх незаконна асудзілі, але катаванняў не было. Былі больш-менш нармальныя ўмовы ўтрымання, было нармальнае харчаванне, гэта нават па вонкавым выглядзе было відаць», — адзначыў Дзмітрый Лубінец.

Каментары2

  • Не страшно и присесть
    09.07.2024
    Лишь бы не на российскую швабру
  • бабруйчанін
    10.07.2024
    Нехта пытаў Чаму беларусы я амаль ні каментуем суседзей з поўдня ?Таму ..Мы лічым нешта звычайным ці ненармальным ні людзкім Адтуль там ..Былі больш-менш нармальныя ўмовы ўтрымання, было нармальнае харчаванне...Мы беларусы гэта лічым як " катаванне ні людзкасць" .Абудсмэн па чалавека правам Украіна..па іньшаму..

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць16

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць16

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць