Грамадства22

У Гомелі анансавалі патрыятычную падсветку тэлевышкі

Як анансаваў старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў, да Дня горада на 198-метровай тэлевышцы з'явяцца «святлодыёдны медыяфасад і кіраваная падсветка», што дазволіць «у дні дзяржаўных святаў у вячэрні час дадаць нацыянальнага каларыту і падкрэсліць асаблівы гонар за краіну», піша «Флагшток».

Старшыня гарвыканкама спаслаўся на тое, што нібыта ад жыхароў горада «паступілі прапановы арганізаваць святочную ілюмінацыю тэлевышкі». А таксама на вынікі апытання, «па выніках якога ідэя была падтрымана большасцю».

На самай справе за ілюмінацыю выказаліся менш за тысячу жыхароў паўмільённага горада.

Акрамя таго, Прывалаў прамаўчаў пра тое, у колькі гамяльчанам абыдзецца стварэнне «патрыятычнай» падсветкі, але згадаў, што падобны досвед маецца ў іншых гарадах і краінах. Сакрэтным застаецца і крыніца фінансавання — на дадзены момант сэрвісы дзяржзакупак не ўтрымліваюць тэндараў на закупку падсвятлення.

Верагодна, старшыня гарвыканкама Прывалаў убачыў такую ілюмінацыю ў адным з расійскіх гарадоў. У апошнія гады ў многіх абласных цэнтрах Расіі на тэлевышках робіцца падсвятленне. Такая, да прыкладу, ёсць у суседнім Бранску. 

Ілюмінацыя выкарыстоўваецца для прапагандысцкіх мэтаў: з дапамогай дынамічнай падсветкі на расійскія вышкі выводзяцца сімвалы расійскай вайны ва Украіне, адзначаецца гадавіна акупацыі Крыма. 

Флагшток знайшоў публікацыі ў мясцовых расійскіх СМІ, прысвечаных падсветцы мачтаў, падобных на гомельскую, у Тамбове і Брацку — каб высветліць, колькі каштавалі працы, пакуль тэндар на падсвятленне ў Гомелі яшчэ не абвешчаны.

Тэлевышка ў Тамбове. Фота: Вольга Смыкава

На ілюмінацыю 180-метровай тэлевышкі ў Тамбове ў канцы 2022 года выдаткавалі з бюджэту амаль 23 млн расійскіх рублёў, што выклікала буру абурэння мясцовых жыхароў (383 тысячы даляраў паводле курсу на час устаноўкі).

Тэлевышка ў Брацку. Фота: Сяргея Сярэбраннікава

У Брацку падсвятленне рабілі пазней — летам 2023 года, і гэта каштавала ўжо 25 млн (каля 263 тыс. даляраў па курсе на той перыяд). Вышка ў Брацку — амаль такая ж па вышыні, як і ў Гомелі (196 метраў), яе ілюмінацыя складаецца з 8 280 святлодыёдных піксельных свяцілень і 44 пражэктараў.

Каментары2

  • Улад
    10.07.2024
    І дзе тут БЕЛАЯ Русь?
  • Ганьба6
    10.07.2024
    Усягомельскі каляровы струк

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць